Віншуем з днём нараджэння!

21.10.2018

Наш клуб віншуе Ігара Бялова з днём нараджэння!

 

 

 

 

 

Сёння свой дзень нараджэння адзначае чэмпіён Савецкага Саюза 1982 - Ігар Бялоў. 64 гады спаўняецца нашаму славутаму ветэрану, які правёў 139 матчаў у складзе нашага клуба. Разам з «Дынама» Ігар Паўлавіч выходзіў у вышэйшую лігу савецкага футбола і ў 1982-м годзе стаў чэмпіёнам. Спартсмен, які праявіў спартовае даўгалецце - яшчэ ў 39 гадоў Ігар Паўлавіч выступаў у вышэйшай ліга чэмпіянату Расіі па футболе. Мы жадаем Ігару Бялову моцнага здароўя, заставацца ў такой жа форме і доўгіх гадоў жыцця!

 

Тэгі: Ветэраны

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце