Арандаваныя дынамаўцы правялі чарговыя матчы

10.08.2015

Нашы футбалісты, арандаваныя іншымі клубамі, правялі чарговыя матчы ў сваіх клубах.

 

 

 

 

Арцём Быкаў дэбютаваў у складзе ФК Мінск. Дэбютаваў удала. Гараджане абгулялі брэсцкае «Дынама» з лікам 2:1. Арцём правёў на полі ўсе 90 хвілін. Галоўны трэнер Мінска на пытанне пра Быкава адказаў наступнае:

- Ведаю яго не першы год. Добра вядомыя яго моцныя бакі. Таму і запрашаў яго мэтанакіравана, каб узмацніць цэнтр поля. Ён малайчына, добра сябе праявіў. Спадзяюся, так будзе і надалей.

Сяргей Карповіч правёў увесь матч у Лунінцы, дзе «Нафтан» сустракаўся з «Гранітам». Нажаль, навапалачане правялі матч вельмі няўдала - параза з лікам 0:3.

У арэнду, у футбольны клуб «Бяроза-2010», услед за Аляксандрам Кучаравым выправіліся Павел Назаранка і дублёры Аляксандр Кучынскі і Максім Хутко. Футбалісты Бярозы гулялі дома супраць светлагорскага Хіміка, і сустрэча завяршылася нулявой нічыёй, першай для Бярозы. Хутко адразу ж заняў месца ў браме, Назаранка правёў увесь матч, а Кучараў выйшаў на поле на 55-й хвіліне. Аляксандр Кучынскі на матч у заяўку не патрапіў.

Сямён Шасцілоўскі ў складзе Гарадзеі адыграў увесь матч і атрымаў перамогу над «Крумкачамі» з лікам 6:1.

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце