Да 90-годдзя мінскага "Дынама"

29.05.2017

Праграма святочных мерапрыемстваў у гонар 90-годдзя ФК «Дынама-Мінск».

 

 

 

 

Найстарэйшай футбольнай камандзе Беларусі - мінскаму «Дынама» - 18 чэрвеня спаўняецца 90 гадоў.

17 чэрвеня ў гонар юбілею нашага клуба на стадыёне «Трактар» адбудзецца матч ветэранаў мінскага «Дынама» і маскоўскага «Спартака»! Пачатак матчу - 16:00.

У 13:00 у канферэнц-зале Дома Футбола для прадстаўнікоў СМІ адбудзецца прэс-канферэнцыя ўдзельнікаў матчу.

Прадстаўляць ветэранаў маскоўскага «Спартака» будуць Георгій Ярцаў, Алег Раманцаў, Аляксандр Кокараў, Віктар Самохін, Алег Кужлеў, Рынат Дасаеў, Юры Гаўрылаў, Дзмітры Папоў, Сяргей Юран, Дзмітры Хлястоў, Сяргей Шаўло, Раміз Мамедаў, Дзмітры Ананка, Вагіз Хідзіятулін, Сяргей Гарлуковіч, Валерый Шмараў, Уладзімір Букіеўскі, Яўген Палякоў.

У складзе мінскага «Дынама» на поле выйдуць Юры Курбыка, Андрэй Сацункевіч, Людас Румбуціс, Сяргей Бароўскі, Андрэй Лаўрык, Юры Антонавіч, Юры Пудышаў, Андрэй Зыгмантовіч, Ігар Гурыновіч, Віктар Сокал, Юры Трухан, Георгій Кандрацьеў, Андрэй Шаліма, Радзіслаў Арлоўскі, Міхаіл Мархель, Віталь Валадзянкоў, Сяргей Паўлючук, Аляксандр Лухвіч, Уладзімір Журавель, Віктар Шышкін, Сяргей Штанюк!

 


 

 

Пасля матчу свята перамесціцца на праспект Пераможцаў, на пляцоўку ля Палаца Спорту, дзе заўзятараў будзе чакаць забаўляльная праграма: «Дынамоша» і іншыя аніматары для дзяцей, фотазона, аўтограф-сесія з ветэранамі мінскага «Дынама», розныя конкурсы, віншаванні і падарункі.

Кульмінацыяй свята ў гонар 90-гадовага юбілею мінскага «Дынама» стане святочны канцэрт з удзелам J: МОРС, 25/17, ДАЙ ДАРОГУ!

Пачатак - а 19:00!

Весці канцэрт будуць акцёры папулярнага серыяла «Рэальныя Дзецюкі» Уладзімір Селіванаў і Антон Багданаў.

Уваход на ўсе мерапрыемствы, прысвечаныя 90-годдзю мінскага «Дынама» - ВОЛЬНЫ!

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце