Віншуем з днём нараджэння!

02.12.2019

Наш клуб віншуе Андрэя Зыгмантовіча з днём нараджэння!

 

 

 

 

 

 

Футбольны клуб «Дынама-Мінск» віншуе Андрэя Вікенцьевіча Зыгмантовіча з днём нараджэння!

Андрэй Вікенцьевіч Зыгмантовіч - адзін з самых легендарных футбалістаў мінскага «Дынама» 80-х гадоў мінулага стагоддзя! Чэмпіён СССР 1982 года, бронзавы прызёр 1983 года, фіналіст Кубку СССР 1987 года.

Больш за трыста матчаў (319) у розных турнірах правёў Андрэй Вікенцьевіч за наш клуб на вышэйшым узроўні, уключаючы матчы чэмпіянату і Кубку СССР, матчы еўракубкаў. Забіў 27 мячоў.

Багатая спартыўная біяграфія Андрэя Зыгмантовіча ўпрыгожана выступленнямі за маладзёжную (19 гульняў), Алімпійскую (2) і нацыянальную зборныя СССР (36 матчаў, 3 галы). У 90-х гадах Андрэй Зыгмантовіч правёў 9 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі і ва ўсіх гэтых гульнях ён быў капітанам каманды!

2-га сьнежня ўслаўленаму ветэрану споўнілася 57 гадоў. Наш клуб ад усёй душы віншуе Андрэя Вікенцьевіча з гэтым святам!

 

Тэгі: Ветэраны

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце