Чыгозэ Удожы пакідае мінскае Дынама

29.01.2016

Чыгозэ Удожы пакідае наш клуб

 

 

 

 

Сёння мінскае «Дынама» па ўзаемнай дамове бакоў пакідае Чыгозэ Удожы.

«Уда», як называлі яго нашы заўзятары, прыйшоў у «Дынама» у 2014 годзе і за 2 сезоны адыграў у 70 матчах, у якіх забіў 21 гол і аддаў 7 галявых перадач. У спісе легіянераў-бамбардзіраў балгарын цяпер займае другое месца, пасля Эрнана Фігерэда.

Шмат добрых успамінаў звязаныя ў нашых заўзятараў з Чыгозэ. Яго гульня галавой, выдатны дрыблінг, знакамітыя кульбіты, вар'яцкія прычоскі - за гэта і палюбілі вясёлага і яркага балгарына.

Мы дзякуем Чыгозэ Удожы за супрацоўніцтва з нашым клубам і жадаем далейшых поспехаў у кар'еры!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце