Чыгозэ Удожы: падтрымлівайце Дынама заўсёды!

02.02.2016

Перад ад'ездам з Беларусі Чыгозэ Удожы развітаўся з клубам у невялікім інтэрв'ю для нашай прэс-службы

 

 

 

 

- У маёй кар'еры было шмат розных клубаў. З кожным у мяне звязаны асобныя ўспаміны. «Дынама» я пакідаю з добрымі эмоцыямі, нічога дрэннага з гэтым сыходам не зьвязана. У гэтым клубе я правёў вельмі добры час, і ў мяне застануцца прыемныя ўспаміны пра кожнага гульца, з якім мне давялося гуляць тут, аб кожным чалавеку ў трэнерскім штабе, у персанале, у офісе і, вядома ж, аб прэзідэнце клуба. Ні да аднаго чалавека тут у мяне няма прэтэнзій. Калі перад кімсьці правініўся - хачу папрасіць прабачэння: усе мы людзі, усе робім памылкі, ніхто не дасканалы.

Гэтыя два гады для мяне былі па-свойму фантастычныя. Я быў шчаслівы, стараўся працаваць, паказаць тое, на што я здольны, дапамагчы камандзе рухацца наперад. Усё акей.

Самы важны момант для мяне ў «Дынама»? Было шмат чаго добрага, нешта вылучыць даволі цяжка. Калі я трапіў у гэты клуб - мне з першых дзён імкнуліся дапамагчы. Я быў аточаны добрымі людзьмі, класнымі гульцамі. Яны дапамагалі мне асвоіцца тут, і такія добрыя адносіны дадавалі мне матывацыю. Мне было прыемна гуляць з Нікалічам, Стасевічам, Адамавічам, Сімавічам, Бангура, ды шмат з кім! Кожны з іх быў важны для мяне па-войму. У нас быў добры камандны дух, мы ўсе падтрымлівалі адзін аднаго. Мы біліся адзін за аднаго, усё было добра. Мы выйшлі ў Лігу Еўропы - гэта ж была фантастыка! Першы год у Беларусі для мяне запомніўся больш за ўсё.

У камандзе ў мяне былі добрыя адносіны з усімі футбалістамі. Шмат вясёлых хлопцаў у «Дынама». Кожны з нас асаблівы па-свойму. Хапала весялосці і прыколаў. На трэніроўках усе мы любім пажартаваць, але на поле мы канцэнтруемся толькі на гульні і думаем пра футбол. Галоўнае даць заўзятарам магчымасць радавацца нашым перамогам.

Што хацелася б пажадаць заўзятарам ў канцы? Я хацеў бы пажадаць усім працягваць падтрымліваць каманду! Гэта трэба рабіць у любой сітуацыі. Футбол - гэта добрая гульня і футбалістам важна падтрымка ў любыя моманты: перамогі, паразы - не важна. Апошні год выдаўся сумным для нас, мы пазбавіліся падтрымкі ў апошнія паўгады, і нам гэтага вельмі не хапала. Людзей на стадыёнах было не так шмат. Хацелася б, каб людзі вярнуліся на стадыён і падтрымлівалі каманду, гэта важна. Падтрымлівайце «Дынама» заўсёды.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце