Дынама - Гомель: квіткі ўжо ў продажы

13.04.2021

Ужо 18 красавіка адбудзецца матч 5-га тура Беларусбанк Чэмпіянату Беларусі "Дынама" - "Гомель".

 

 

 

 

 

 

Ужо ў гэтую нядзелю на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» адбудзецца матч 5 тура чэмпіянату Беларусі па футболе паміж «Дынама-Мінск» і «Гомелем». Пачатак гульні ў 14:00.

Мы спадзяемся на падтрымку нашых трыбун і вядома ж чакаем кожнага заўзятара на нашым стадыёне.

Квіткі ўжо можна набыць на сайце Ticketpro. Кошт стандартных квіткоў ад 4 да 8 рублёў. Не забывайце і пра месцы з падвышанай камфортнасцю на хатніх матчах мінскага «Дынама». Набыць іх таксама можна на сайце Ticketpro: для гэтага неабходна ў раздзеле куплі квіткоў выбраць VIP 43 (вышэй сектара А9) і аформіць замову.

Да сустрэчы на трыбунах!

 

Тэгі: Сезон-2021

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце