Чарговыя матчы нашых дам за зборныя.

12.04.2021

Прадстаўніцы "Дынама-БГУФК" згулялі чарговыя матчы за свае нацыянальныя зборныя.

 

 

 

 

 

На мінулым тыдні Нацыянальная жаночая зборная Беларусі правяла вучэбна-трэніровачны збор, у рамках якога адбыліся два таварыскія матчы: супраць каманд Індыі і Узбекістана. Распавядаем аб выніках.

У першым матчы каманда пад кіраўніцтвам Юрыя Малеева абгуляла Індыю з лікам 2:1. Другі гол на 77-ай хвіліне забіла Ганна Піліпенка. Настасся Новікава, Ганна Піліпенка, Настасся Ліннік, Карына Альховік і Вікторыя Казакевіч выйшлі ў стартавым складзе. Настасся Шлапакова выйшла на замену на 70-й хвіліне, Вікторыя Валюк на 83-яй хвіліне замяніла Альховік. Настасся Папова і Дар'я Сцяжко засталіся на лаўцы запасных. 

 

 

У нядзелю дзяўчаты правялі другі матч, супраць зборнай Узбекістана, які таксама завяршыўся перамогай беларусак - 3:1. Забітымі галамі адзначыліся Настасся Шлапакова і Карына Альховік. Казакевіч, Ліннік, Піліпенка, Шлапакова і Альховік выйшлі ў стартавым складзе. Настасся Новікава выйшла на замену на 58-й хвіліне, на гэтай жа хвіліне была заменена Настасся Шлапакова. Дар'я Сцяжко на 86-ай хвіліне замяніла Піліпенка. Настасся Папова і Вікторыя Валюк засталіся ў запасе. 

Тэгі: Сезон-2021

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце