Маладзёжнае першынство 2020/2021, новыя матчы "ліцэнзіі".

08.04.2021

Навіны пра нашых юных футбалістаў.

 

 

 

 

Прапануем вынікі матчаў маладзёжнага першынства Беларусі, згуляных на выходных.


Каманда 2003 года нараджэння дзякуючы галам Шадзько і Ціханава перамагла «Энергетык-БДУ» з лікам 2:0 і захавала лідэрства ў турнірнай табліцы сярод каманд 2003 года нараджэння.

Каманда 2004 года нараджэння атрымала ўпэўненую перамогу на выездзе над магілёўскім «Дняпром»: чатыры безадказныя галы адправілі падапечныя Генадзя Лесуна ў браму супернікаў. Вызначыліся Сугакаў, Красоўскі, Каліноўскі і Саўчук.

Каманда 2005 года нараджэння саступіла аднагодкам з «Энергетыка-БДУ» (выніковы лік 2:0 на карысць супернікаў). У гаспадароў вызначыліся Гаўрыльчук і Дробыш.

Каманда 2006 года нараджэння здолела абгуляць у хатнім матчы «Віцебск». Госці першымі адкрылі лік, але затым аўтагол Краўчанкі і дубль Афанасьева дазволіў бела-блакітным завяршыць гульню на сваю карысць.

 


 

Расклад наступных матчаў:

U-18: «Дынама-Мінск» vs «Шахцёр», 10 красавіка, 00:30 (стадыён «Дынама-Юні»);

U-17: «Дынама-Мінск» vs «Хваля», 10 красавіка, 15:00 (стадыён «Дынама-Юні»);

U-16: «Дынама-Мінск» vs СДЮШАР «Белкард», 10 красавіка, 17:15 (стадыён «Дынама-Юні»);

U-15: «Дынама-Мінск» vs «Днепр-Магілёў», 11 красавіка, 13:00 (стадыён «Дынама-Юні»);

 


 

 

Расписание предстоящих матчей молодежного первенства:

 

U-18: «Динамо-Минск» vs РЦОР-БГУ, 27 сентября (стадион «Динамо-Юни»);

U-17: «Минск» vs «Динамо-Минск», 26 сентября (стадион ФК «Минск»);

U-16: СДЮШОР «Белкард» vs «Динамо-Минск», 26 cентября (ТОК «Пышки»);

U-15: «Витебск» vs «Динамо-Минск», 27 cентября (ЦСК «Витебский»);

U-16 (девушки):  «Динамо-БГУФК» vs ДЮСШ «Жлобин», 26 сентября (стадион «Динамо-Юни»).

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце