Дынама-БНТУ: дзевятнаццаты тур.

06.04.2021

Вышэйшая ліга Чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, 19-ы тур.

 

 

 

 

У суботу «Дынама-БНТУ» гуляла даволі прынцыповы матч супраць «ЦКК», які дыхае «дынамаўцам» у спіну.

 

 

Крыўдная параза, пры тым, што ў першым крузе не пакінулі суперніку шанцаў (5:0), скараціла разрыў ад светлагорцаў да аднаго бала. Хто знаёмы з міні-футболам, ведае, што гульнявы зала ў мясцовай ДЮСШ №2 спецыфічны - вузкі. Будучы не адзін дзясятак гадоў у гэтым спорце, трэнерскі штаб рыхтаваўся да матчу ў так званым «ніжнім» зале БНТУ, які па памерах меньшы, чым асноўная трэніровачная пляцоўка. Таксама трэнеры спрабавалі змадэляваць гульню пад розыгрышы «стандартаў», бо шмат мячоў у Светлагорску здараюцца пры аутах - адкаціў - прабіў.

Але «Дынама-БНТУ» прызвычаілася гуляць у іншай футзал, з камбінацыйнымі дзеяннямі ў абароне і нападзе. Перабудавацца хлопцы не паспелі. І да 24-й хвіліне «гарэлі» 0:4. Пры гэтым двойчы прапусцілі пры розыгрышы аўтаў. Да «дынамаўскага» гонару хлопцы працягвалі гнуць сваю лінію, і праз дзевяць хвілін скарацілі адставанне да мінімуму. Трэці мяч на рахунку Антона Нячаева, які праводзіў толькі пяты матч за клуб і ўпершыню забіў у складзе «Дынама-БНТУ». Пачатковец пасля паса Ноўскаго адправіў мяч «у домік» Пазняку.

Антон і ўвогуле мог стаць героем паядынку, калі б рэалізаваў у канцоўцы 10-метровы штрафны ўдар. Але Пазьняк дабл-пенальці «з'еў». Пры гэтым, за чатыры хвіліны да сірэны трэнерскі штаб замяніў галкіпера Трафімовіча на Кірылава, які ўмее пісьменна падлучацца да нападаў. Падобнае практыкуецца ў футзале, калі ў камандзе ёсць галкіпер, які ўмее выконваць працу палявога гульца. Такое даўно практыкуе зборная Казахстана і «Кайрат», дзе гуляе пяціразовы лепшы галкіпер свету.

На жаль, даціснуць «ЦКК» не ўдалося. Як потым карэктна рэзюмуе галоўны трэнер Дзмітры Бароўскі: «Гэта мы прайгралі, а не супернік выйграў. Дапусцілі непатрэбныя памылкі».

Такім чынам, «Дынама-БНТУ» захоўвае сёмае месца і рыхтуецца да складанага матчу супраць «Сталіцы».


***


ЦКК (Светлагорск) - ДЫНАМА-БНТУ (Мінск) - 4:3 (2:0)


Светлагорск. 27 сакавіка. Спортзала ДЮСШ №2. 70 гледачоў. Пачатак у 15.00.

Суддзі: Павел Шупілаў (Баранавічы), Валеры Кунцэвіч (Ратамка).
Інспектар: Андрэй Дубіцкі (Мінск).


ЦКК: Валянцін Пазняк; Мікіта Лебядзенка - Мікалай Губко - Вадзім Шакура - Аляксей Пугач; Аляксандр Туз - Уладзіслаў Згурскі - Мікіта Арэхаў - Данііл Арэхаў; Сяргей Цімашэнка (к) - Віктар Волкаў - Аляксей Шчарбін - Сяргей Лебедзеў.

Запасны: Уладзіслаў Бабруйко.

Дынама-БНТУ: Максім Трафімовіч (к) (з 36.09 па 39.01 - Арцём Кірылаў); Іван ноўскі - Раман Беланожка - Артур Абрамчук - Аляксей Якубаў; Мікіта Драбышэўскі - Іван Драздоў - Уладзіслаў Шыла - Антон Нячаеў; Максім Барсукоў, Мікіта Гарбукоў.

Запасныя: Антон Паповіч, Кірыл Хоміч.


Галы: 1:0 - Шакура (13.13, пас - Лебядзенка). 2:0 - Пугач (19.58, пас - Лебядзенка, з аўту). 3:0 - Лебядзенка (21.25, пас - Пугач, з аўту). 4:0 - Н.Арэхаў (23.10, пас - Згурскі). 4:1 - Якубаў (26.09, пас - Барсукоў). 4:2 - Беланожка (32.32). 4:3 - Нячаеў (35.23, пас - Ноўскі).

Папярэджанні: Лебядзенка (13.01, зрыў перспектыўнай атакі), Д.Арэхаў (14.35), Згурскі (35.06) (абодва - неспартовыя паводзіны) - Ноўскі (39.01, наўмысная гульня рукой), Беланожка (39.59, невыкананне 5-метровай адлегласці).

Фалы: 6-5, 6-6.

Нерэалізаваныя 10-метровыя: Лебедзеў (39.02 - брамнік) - Барсукоў (14.36 - вышэй за вбраму), Нячаеў (37.12 - брамнік).

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце