Сяргей Кісляк - футбаліст мінскага "Дынама".

31.12.2020

Трэці пачатковец клуба ў міжсезонне.

 

 

 

 

 

Кантракт з мінскім «Дынама» падпісаў 33-гадовы паўабаронца Сяргей Кісляк.

 

 

Сяргей нарадзіўся 6 жніўня 1987 года ў Камянцы, дзе ў мясцовай ДЮСШ і пачаў свой футбольны шлях. У 2001-м годзе Кісляк пераехаў у Мінск, дзе стаў гульцом сталічнага «Дынама». У 2004 годзе паўабаронца дэбютаваў за асноўны склад бела-блакітных у хатнім матчы 19-га тура супраць берасцейскага «Дынама» (Кісляк выйшаў на поле на 87-й хвіліне пры ліку 3:0).

 

 

У наступным сезоне малады футбаліст здолеў замацавацца ў асноўным складзе, упершыню стаў срэбным прызёрам чэмпіянату Беларусі. Разам з «Дынама» паўтарыў гэтае дасягненне ў сезонах 2006 г., 2008 і 2009.

 

 

У снежні 2010-га года Кісляк афіцыйным стаў гульцом казанскага «Рубіна», за які выступаў да лета 2016 га. У складзе казанскага клуба паўабаронца прыняў удзел у 95-ці гульнях, у якіх набраў сем выніковых балаў (4+3). У складзе «Рубіна» ў 2012-м годзе стаў уладальнікам Кубка Расіі.

 

 

З ліпеня па снежань 2012-га года Кісляк на правах арэнды выступаў за «Краснадар», прыняў удзел у 13-ці сустрэчах, адзначыўся галявой перадачай.

У ліпені 2016-га года перайшоў у турэцкі «Газіянтэпспар», дзе выступаў да лютага 2018-га года. У складзе турэцкага клуба Сяргей згуляў у 20-ці сустрэчах.

У лютым 2018 го Кісляк стаў гульцом казахстанскага «Іртыша», але ўжо неўзабаве пакінуў каманду, згуляўшы ў 17-ці гульнях і набраўшы тры балы (0+3).

 

 

У верасні 2018-га паўабаронца перайшоў у берасцейскае «Дынама», дзе выступаў да канца бягучага сезону. У Брэсце Сяргей згуляў у 73-х матчах, у якіх набраў 18 выніковых балаў (6+12). У складзе берасцейскага клуба паўабаронца стаў чэмпіёнам Беларусі ў сезоне-2019, двойчы станавіўся ўладальнікам Суперкубка краіны (2019, 2020).

 

 

За мінскае «Дынама» ж за сем сезонаў Сяргей Кісляк прыняў удзел у 174-х гульнях, у якіх набраў 76 балаў (44+32). Паўабаронца займае чацвёртае месца ў рэйтынгу лепшых снайпераў «Дынама» ў сучаснай гісторыі клуба.

 

 

Мы віншуем Сяргея Віктаравіча з вяртаннем у родны клуб! Сардэчна запрашаем дадому!

 

Тэгі: Сезон-2020

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце