Урачысты дзень для дынамаўцаў

21.12.2020

Важная падзея на Нацыянальным Алімпійскім стадыёне "Дынама"

 

 

 

 

Мінулая субота апынулася асаблівым урачыстым днём адразу для некалькіх узростаў акадэміі мінскага «Дынама». У гэты дзень нашы самыя юныя футбалісты - хлопцы 2015 года нараджэння, трэнерам якіх з'яўляецца Аляксандр Сабалеўскі, афіцыйна сталі часткай дынамаўскай сям'і. На Нацыянальным Алімпійскім стадыёне «Дынама» для дзетак і іх бацькоў правялі невялікую экскурсію, распавялі пра гісторыю, традыцыі клуба і пазнаёмілі са старэйшымі футбалістамі Акадэміі. А ў распранальні асноўнай каманды хлопуаў прысвяцілі ў шэрагі маладых дынамаўцаў: кожны футбаліст атрымаў нульнявую форму і памятны дыплом.

 

 

У гэты ж дзень свае доўгачаканыя ўзнагароды за прызавыя месцы ў юнацкім першынстве Беларусі 2019/2020 г.г. атрымалі выхаванцы нашай Акадэміі 2004 і 2002 гадоў нараджэння. Нагадаем, дынамаўцы 2002 года нараджэння заваявалі чэмпіёнскія медалі і атрымалі права прыняць удзел у юнацкай Лізе УЕФА, матчы якой пройдуць у сакавіку 2021 года.

 

 

Таксама футбалістаў павіншавалі спартыўны дырэктар «Дынама-Мінск» Андрэй Іванавіч Лаўрык і памочнік генеральнага дырэктара Юры Леанідавіч Поклад, якія заклікалі гульцоў заўсёды імкнуцца да новых вяршыняў і памятаць пра колеры роднага клуба, які яны прадстаўляюць.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце