Зорны мяч 2020 - вынікі года.

Падвядзенне вынікаў мінулага футбольнага сезону.
Адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця футбольнага сезону «Зорны мяч-2020». Безумоўнымі хэдлайнерамі гэтага вечара сталі футбалісткі нашай жаночай каманды.
Прадстаўніцы «Дынама-БДУФК» забралі шэсць з сямі намінацый ў жаночым футболе! Свае ўзнагароды атрымалі:
Наталля Мунцяну - найлепшая брамніца чэмпіянату
Настасся Новікава - найлепшая абаронца чэмпіянату
Настасся Ліннік - найлепшая паўабаронца чэмпіянату
Салімата Сімпарэ - найлепшая бамбардзірша чэмпіянату
Ганна Піліпенка - найлепшы гулец чэмпіянату!
Ну а найлепшым трэнерам быў абраны Юры Іванавіч Малееў, які прывёў «Дынама-БДУФК» да перамог у чэмпіянаце і кубку краіны. Віншуем нашых футбалістак і трэнера з абсалютна заслужанымі ўзнагародамі. Жадаем далейшага прагрэсу і спадзяемся, што ў наступным годзе вы зможаце паўтарыць гэты яркі поспех.
Таксама былі абвешчаныя сімвалічныя зборныя чэмпіянатаў. У каманду «Б» патрапіў наш паўабаронца Уладзіслаў Клімовіч.
Такім чынам, сезон-2020 афіцыйна завершаны. Мы зноўку дзякуем усім, хто падтрымліваў нас у гэтым годзе і быў з намі, нягледзячы ні на што. Наперадзе міжсезонне, шмат важных навін і сюрпрызаў. Верым, што наступны сезон стане для нас значна больш удалым і абавязкова запомніцца кожнаму заўзятару.
Калі Вам спадабаўся гэты артыкул, падзяліцеся ім з сябрамі:
Каментарыi
Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце