Маладзёжнае першынство 2020/2021, новыя матчы "ліцэнзіі".

08.12.2020

Навіны пра нашых юных футбалістаў.

 

 

 

 

 

Прапануем азнаёміцца з вынікамі чарговых матчаў адноўленага маладзёжнага першынства Беларусі.

Каманда 2003 года нараджэння пачала адноўленае першынство з упэўненай перамогі ў дынамаўскім дэрбі: старэйшы ўзрост нашай Акадэміі абгуляў аднаклубнікаў з Брэста з лікам 2-0. Літаральна на другой хвіліне матчу Сакоўскі адкрыў лік, а на 75-ай Ягор Шадзько павялічыў перавагу бела-блакітных!

Каманда 2005 года нараджэння ў хатнім матчы мінімальна перамагла аднагодкаў з Гомеля. Гульня завяршылася з лікам 1-0 на карысць "Дынама". Адзіны гол забіў Бекарэвіч.

Жаночая каманда 2005 года нараджэння пацярпела сваю першае паразу ў гэтым сезоне: каманда РДУАР здолела забіць тры мячы нашым футбалісткам. Аднак усё бывае ў першы раз, галоўнае не здавацца і працягваць працу! Верым, што наступны матч скончыцца для выхаванак Андрэя Махнача перамогай.

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце