Маладзёжнае першынство 2020/2021, новыя матчы "ліцэнзіі".

03.12.2020

Навіны пра нашых юных футбалістаў.

 

 

 

 

 

Пасля аднаўлення маладзёжнага першынства Беларусі дынамаўскія каманды адгудялі першыя матчы.

Каманда 2004 года нараджэння ў сераду згуляла перанесены матч 5 тура супраць гарадзенскага «Нёмана». Ужо з першых хвілін нашы хлопцы павялі ў ліку і ў выніку скончылі гульню з лікам 4:1 на сваю карысць! Дубль аформіў Арлоў, таксама вызначыліся Марозік і Фрэйтак. У гасцей пенальці рэалізаваў Падзелінскі.

Каманда 2006 года нараджэння, на жаль, зноў ня здолела перагуляць супернікаў з «Віцебска»: сустрэча 9 тура завяршылася паразай дынамаўцаў з лікам 0:2. У гасцей вызначыўся Кудраўцаў і аўтагол у Афанасьева.

Жаночая каманда 2005 года нараджэння таксама вярнулася на поле. У нядзелю нашы футбалісткі прымалі дома аднагодак з ФК «Бабруйчанка» і завяршылі матч з ужо звыклым разгромным лікам 16:0! Восем галоў у гульні ў Сіняўскай, хет-трык аформіла Чарлянок, дубль у Харошчак, таксама галы забілі Капліч і Сташков. Аўтагол у матчы ў Філімонавай
.

 


 

Расклад матчаў маладзёжнага першынства:

 

U-18: «Дынама-Брэст» vs «Дынама-Мінск», 6 снежня, 13:30 (стадыён БАЦАР);

U-17: «Віцебск» vs «Дынама-Мінск», 12 снежня (ЦСК «Віцебскі»);

U-16: «Дынама-Мінск» vs «Гомель», 5 снежня, 14:00 (стадыён «Дынама-Юні»);

U-16 (дзяўчаты): РЦУАР vs «Дынама-БДУФК», 4 снежня, 11:00 (Крыты манеж АБФФ).

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце