Віншуем з юбілеем!

12.09.2020

Мінскае «Дынама» віншуе Уладзіміра Барысавіча Курнева з юбілеем!

 

 

 

 

 

Сёння спаўняецца 70 гадоў ветэрану мінскага «Дынама» Уладзіміру Барысавічу Курневу!


Майстар спорту (1972), паўабаронца Уладзімір Курнеў на працягу 11 сезонаў выступаў за мінскае «Дынама» (1968 - 1977, 1979 - 1980)
У чэмпіянатах СССР Уладзімір Курнеў правёў за мінскае «Дынама» 273 матчы, у якіх забіў 38 галоў. У Кубку СССР правёў 25 матчаў, забіў 3 галы.

 

Трэнер, галоўны трэнер ФК «Дынама-Мінск" (1997-1998).

 


Супрацоўнікі ЗАТ ФК «Дынама-Мінск», гульцы і трэнеры, кіраўнікі і заўзятары каманды дзякуюць Уладзіміру Курневу за адданасць нашаму клубу, за ўсе гады і матчы, праведзеныя ў складзе мінскага «Дынама»!

 

Мы ад усёй душы віншуем Уладзіміра Барысавіча Курнева з днём нараджэння і жадаем імянінніку добрага здароўя, вытрымкі, поспехаў на трэнерскай ніве і далейшай плённай працы на карысць усяго беларускага футбола!

 

З Днём Нараджэння!

 

 


 

Тэгі: Ветэраны

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце