Live-камера на матчы 5 тура - 360 °

18.04.2020

Новае відэа на #Динамо-ТВ

 

 

 

 

 

VR-тэхналогіі ўрываюцца на #ДинамоТВ і ў беларускі футбол!


Наша медыяслужба не стаіць на месцы, мы ўвесь час імкнемся радаваць нашых заўзятараў нечым новым і сапраўды цікавым. У чацвер, упершыню ў гісторыі, тэхналогіі VR прыйшлі і ў беларускі футбол!


Аднак, мы вырашылі прапанаваць вам нешта большае і значна цікавейшае, чым сумны прамы эфір з камеры 360° у сумнеўнай якасці. Бо пагадзіцеся - прагляд футбола на стадыёне не заменяць ніякія ультра-сучасныя тэхналогіі, а застаючыся дома вы з задавальненнем аддасцё перавагу якаснай трансляцыі з розных камер, а не бессэнсоўнаму коўзанню мышшу, дзе і разгледзець нешта цяжкавата.


Сённяшні выпуск нашай рубрыкі "LIVE-Камера" праходзіць у фармаце 360°. У вас будзе магчымасць не толькі патрапіць на трыбуны і зноў адчуць сябе на любімым стадыёне, але і ўбачыце нешта, што звычайнаму заўзятару са свайго крэсла не пабачыць.


Мы дзякуем нашым добрым сябрам з каманды "Specmedia" за дапамогу ў арганізацыі гэтага шыкоўнага праекта!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце