Марка Паўлоўскі - футбаліст мінскага "Дынама"

15.02.2020

Трансферныя навіны клуба.

 

 

 

 

 

Кантракт з мінскім «Дынама» падпісаў 26-гадовы сербскі паўабаронца Марка Паўлоўскі.

 

 

Марка з'яўляецца выхаванцам школы бялградскага АФК, з 2011-га года выступаў за асноўную каманду. Усяго за родны клуб ён правёў 44 матчы, у якіх забіў чатыры галы і аддаў тры галявыя перадачы.

Улетку 2013-га года Марка адправіўся ў арэнду, ў партугальскую каманду «Порта Б» (Д2). У складзе каманды Паўлоўскі адгуляў у 30-ці матчах і зарабіў пяць выніковых балаў (2+3), а пазней быў выкуплены партугальскім клубам. У ліпені 2015 года адправіўся ў арэнду, у бельгійскі клуб «Мускрон» (Д1). За гэтую каманду згуляў чатыры матчы.

У жніўні 2016-га перайшоў у харвацкі «Спліт», у складзе якога серб прыняў удзел у 27-мі матчах, у якіх забіў адзін гол і аддаў адну галявую перадачу.

 

 

Праз год, у жніўні 2017-га, Паўлоўскі становіцца гульцом сербскага клуба «Вождавац». Тут футбаліст згуляў у дзесяці матчах. А у 2018-ім годзе Марка адправіўся ў адзін з найстарэйшых партугальскіх клубаў «Варзін» (Д2), дзе выступаў да бягучага часу. У складзе каманды серб прыняў удзел у 31-м матчы і здолеў зарабіць восем балаў (1+7).

 

 

У паслужным спісе Марка і яркія выступы на чэмпіянаце Еўропы сярод юнацкіх каманд. У складзе зборнай Сербіі (U-19) у 2013-ым годзе стаў чэмпіёнам Еўропы і таксама быў капітанам сваёй зборнай!


Мы вітаем Марка Паўлоўскі ў складзе мінскага «Дынама» і жадаем яму паспяховай кар'еры ў футболцы нашага клуба!

 

Тэгі: Сезон-2020

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце