Шэсць гадоў таму пайшоў з жыцця Валянцін Бялькевіч

01.08.2020

1 жніўня 2014 года не стала Валянціна Бялькевіча...

 

 

 

 

 

Ноччу першага жніўня 2014 года з Кіева прыйшла жудасная навіна ... На 42-м годзе жыцця, у выніку тромбаэмбаліі, памёр легендарны футбаліст мінскага і кіеўскага «Дынама», гулец нацыянальнай зборнай Беларусі - Валянцін Бялькевіч.

Валянцін Бялькевіч з'яўляўся сапраўдным лідэрам мінскага і кіеўскага «Дынама», нацыянальнай зборнай нашай краіны! Заўсёды дэманстраваў яркую, запамінальную гульню. На футбольным полі быў сапраўдным лідэрам, а яго перадачы прымушалі захапляцца мільёны футбольных заўзятараў па ўсёй Еўропе ...

У складзе нашага клуба Валянцін Бялькевіч чатыры разы выйграваў чэмпіянат Беларусі па футболе і двойчы - Кубак Беларусі. У складзе кіеўскага «Дынама» Валянцін Бялькевіч сем разоў выйграваў чэмпіянат і шэсць разоў - Кубак Украіны. Удзельнічаў у паўфінале Лігі Чэмпіёнаў. Валянцін Бялькевіч - прызнаваўся найлепшым футбалістам Беларусі 1995 года, найлепшым футбалістам ўкраінскай лігі 2001 года і найлепшым легіянерам чэмпіянату Украіны постсавецкага перыяду.


Вось ужо пяць гадоў Валянціна няма з намі, але памяць аб ім будзе жыць у нашых сэрцах заўжды!

 

Тэгі: Ветэраны

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце