Пасляматчавыя каментары Цiгiева.

18.05.2019

Георгi Цiгiеў камэнтуе вынікі матчу.

 

 

 

 

Георгі Цігіеў:


Здалося, што сёння гульня не пайшла з першых хвілін, адразу як дапусьцілі памылку ўжо на першых секундах.

- Цяжка каментаваць тое што адбылося, нават не ведаю, што сёння здарылася, настройваліся зусім на іншую гульню. Даўно такога не было. Але трэба перагледзець, прааналізаваць, а потым забыць гэтую гульню і рухацца, працаваць далей.


Можа быць, «Шахцёр» здолеў прапанаваць нешта, да чаго каманда не была гатовая?

- Ды не. Не сказаў бы, што нас моцна прэсінгавалі, або з іх боку былі нейкія нечаканыя рэчы ... Мне здаецца, сёння мы згулялі нашу горшую гульню, асабліва у другім тайме: цалкам правалілі.


Так, першы тайм выглядаў куды лепш.

- Ды і ў першым тайме не ўсё добра было, толькі канцоўка, можа быць, апошнія хвілін сем-восем. Што да мяне, то я цалкам выпадаў з гульні ... Самая няўдалая мая гульня за апошнія тры-чатыры гады.


Як ты думаеш, з чым гэта можа быць звязана?

- Цяжка сказаць, але я буду пераглядаць гэтую гульню і працаваць над тымі памылкамі, што там ўбачу.


У другім тайме не было ніводнага ўдару па браме, у чым можа быць праблема?

- Можа быць, тут заслуга якраз-такі «Шахцёра», які не даваў падысці да сваёй брамы, накрываў нас. Так адразу няма адказу, таму, паўтаруся, буду аналізаваць матч.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце