
Алег Вераціла
- Выхаванец: ДзЮСШ (Ваўкавыск)
- Першы трэнер: Тамашэўскі Ю.С.
- Папярэднія клубы: РДУАР-Дынама (Мінск)
Алег Вераціла пачаў займацца футболам у родным Ваўкавыску ў мясцовай ДзЮСШ у трэнера Юрыя Тамашэўскага. У юным узросце апынуўся ў структуры мінскага «Дынама», дзе прайшоў шлях праз юнацкія каманды і дубль да асноўнага складу. Разам са сваімі аднагодкамі пад кіраўніцтвам Юрыя Пышніка Алег не раз выйграваў першынство моладзевых каманд і дублюючых складаў. Прытым, у тыя часы футбалісту даводзілася гуляць на розных пазіцыях як у абароне, так і ў цэнтры паўабароны.
У галоўнай камандзе Вераціла дэбютаваў 1 красавіка 2007 у кубкавым матчы супраць "Нёмана" у Гродна. А праз два тыдні адбылася першая гульня ў чэмпіянаце - з жодзінскім "Тарпеда". Адпачатку флангаваму абаронцу атрымалася пацвердзіць свае дамаганні на права гуляць у стартавым складзе. Вось ужо 8-ы сезон Алег з'яўляецца трывалым гульцом асноўнага складу і ўлюбёнцам заўзятараў! Колькасць праведзеных матчаў у складзе «Дынама» набліжаецца да адзнакі - 200.
Яго розніць бездакорная гульня ў абароне, учэпістасць у адборы мяча, няўступлівасць у адзінаборствах. Неаднойчы яму даводзілася выводзіць каманду на матч з капітанскай павязкай.
Забівае Вераціла даволі рэдка, але кожны раз яго галы запамінаюцца. Заўзятарская памяць напэўна захоўвае яго першы гол за «Дынама» ў дэрбі з МТЗ-РІПА ў 2009 годзе. Мяч, забіты абаронцам у браму моладзевай зборнай Італіі, прадвызначыў пераможцу ў стыкавых матчах і тым самым вывеў беларускую «маладзёжку» на чэмпіянат Еўропы. Там Алег адзначыўся галявой перадачай Ягору Філіпенка ў гульні за «бронзу» з Чэхіяй. Тое здзяйсненне вывела каманду на Алімпіяду, праўда, у Лондане згуляць Алегу не давялося, хоць ён і лічыўся ў складзе беларускай каманды.
Затое ўжо ў кастрычніку 2011 года Вераціла згуляў у афіцыйным матчы нацыянальнай зборнай. Сустрэча зборных Румыніі і Беларусі ў Бухарэсце завяршылася ўнічыю — 2:2. Зараз абаронца спраўна заклікаецца ў шэрагі нацыянальнай каманды.
галы | ||
1 | По Жан | 1 |
2 | Навумаў Мікіта | 1 |
3 | Кісляк Сяргей | 1 |
4 | Давыскiба Раман | 1 |
5 | Быкаў Арцём | 1 |
пасы | ||
1 | Кісляк Сяргей | 2 |
2 | Бацула Андрэй | 1 |
3 | Клімовіч Уладзіслаў | 1 |