Сезон 2021:
  • 0
  • 0
  • 0
  • 0
  • 0
  • 0
6 Беларусь
Паліцевіч Сяргей
31 год, абаронца

Дата народжання
09 красавіка 1990 г.
у г. Ліда, Беларусь
190 см/85 кг

У клубе з 11.01.2011
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2012 г. (Дынама Мінск)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2013 г. (Дынама Мінск)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2011 г. (U-21)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2014 г. (Дынама Мінск)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2015 г. (Дынама Мінск)

Сяргей Паліцевіч

  • Выхаванец: ДзЮСШ (Ліда)
  • Папярэднія клубы: Ліда, Нафтан Наваполацк, Крылы Саветаў (Расія)
  •  

    Сяргей Паліцевіч пачаў займацца футболам у 8 год у роднай Лідзе. Пасля сканчэння мясцовай ДзЮСШ хлопец пагуляў на юнацкім узроўні за ФК «Ліда» і МТЗ-РІПА, а выступаць на прафесійным узроўні пачаў у наваполацкім «Нафтане» ў 2007 годзе.

     

    Узімку 2008-га Паліцевіч у складзе юнацкай зборнай Беларусі адправіўся на вядомы кірмаш талентаў - Мемарыял Гранаткіна, дзе быў прызнаны лепшым абаронцам турніру.

     

    Займець перспектыўнага футбаліста ў свае шэрагі спрабавалі піцерскі «Зеніт» і данецкі «Шахцёр», але Сяргей зрабіў выбар на карысць больш сціплых, але ў той жа час больш канкрэтных у сваёй прапанове «Крылаў Саветаў». Шанцаў зайграць у Самары ў 17-гадовага хлопца было паболей.

     

    Дэбют Паліцевіча ў «Крылах» адбыўся ў жніўні 2008 года ў матчы 1/16 фіналу Кубка Расіі з «Газавіком». Аднак больш магчымасцяў праявіць сябе абаронца не атрымліваў, выступаючы ў асноўным за моладзевы склад.

     

    Такое становішча спраў не задавальняла футбаліста, і ўлетку 2009-га ён на правах арэнды вярнуўся ў «Нафтан». Там Паліцевіч правёў паўтара гады, стаў за гэты час адным з лідараў каманды. Ён рэгулярна выклікаўся ў моладзевую зборную, у складзе якой стаў у 2011 годзе бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы ў Даніі.

     

    Да таго часу Сяргей ужо быў гульцом мінскага «Дынама», якое зімою 2011-га выкупіла яго трансфер у «Крылаў Саветаў», заключыўшы з футбалістам чатырохгадовы кантракт.

     

    У 2012 годзе Сяргей Паліцевіч у складзе алімпійскай зборнай Беларусі прыняў удзел у Алімпіядзе ў Лондане, а таксама заваяваў свае першыя ўзнагароды на клубным узроўні, стаўшы з мінскім «Дынама» бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі.


Лепшыя бамбардзіры
галы
1 По Жан 1
2 Навумаў Мікіта 1
3 Кісляк Сяргей 1
4 Давыскiба Раман 1
5 Быкаў Арцём 1
Лепшыя асістэнты
пасы
1 Кісляк Сяргей 2
2 Бацула Андрэй 1
3 Клімовіч Уладзіслаў 1
Турнірная табліца
гульнi ачкi
1 Шахцёр 4 12
2 Дынама-Брэст 4 8
3 БАТЭ 4 8
4 Дынама 4 8
5 Гомель 4 7
6 Iслач 4 6