
Сяргей Паліцевіч
- Выхаванец: ДзЮСШ (Ліда)
- Папярэднія клубы: Ліда, Нафтан Наваполацк, Крылы Саветаў (Расія)
Сяргей Паліцевіч пачаў займацца футболам у 8 год у роднай Лідзе. Пасля сканчэння мясцовай ДзЮСШ хлопец пагуляў на юнацкім узроўні за ФК «Ліда» і МТЗ-РІПА, а выступаць на прафесійным узроўні пачаў у наваполацкім «Нафтане» ў 2007 годзе.
Узімку 2008-га Паліцевіч у складзе юнацкай зборнай Беларусі адправіўся на вядомы кірмаш талентаў - Мемарыял Гранаткіна, дзе быў прызнаны лепшым абаронцам турніру.
Займець перспектыўнага футбаліста ў свае шэрагі спрабавалі піцерскі «Зеніт» і данецкі «Шахцёр», але Сяргей зрабіў выбар на карысць больш сціплых, але ў той жа час больш канкрэтных у сваёй прапанове «Крылаў Саветаў». Шанцаў зайграць у Самары ў 17-гадовага хлопца было паболей.
Дэбют Паліцевіча ў «Крылах» адбыўся ў жніўні 2008 года ў матчы 1/16 фіналу Кубка Расіі з «Газавіком». Аднак больш магчымасцяў праявіць сябе абаронца не атрымліваў, выступаючы ў асноўным за моладзевы склад.
Такое становішча спраў не задавальняла футбаліста, і ўлетку 2009-га ён на правах арэнды вярнуўся ў «Нафтан». Там Паліцевіч правёў паўтара гады, стаў за гэты час адным з лідараў каманды. Ён рэгулярна выклікаўся ў моладзевую зборную, у складзе якой стаў у 2011 годзе бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы ў Даніі.
Да таго часу Сяргей ужо быў гульцом мінскага «Дынама», якое зімою 2011-га выкупіла яго трансфер у «Крылаў Саветаў», заключыўшы з футбалістам чатырохгадовы кантракт.
У 2012 годзе Сяргей Паліцевіч у складзе алімпійскай зборнай Беларусі прыняў удзел у Алімпіядзе ў Лондане, а таксама заваяваў свае першыя ўзнагароды на клубным узроўні, стаўшы з мінскім «Дынама» бронзавым прызёрам чэмпіянату Беларусі.
галы | ||
1 | По Жан | 1 |
2 | Навумаў Мікіта | 1 |
3 | Кісляк Сяргей | 1 |
4 | Давыскiба Раман | 1 |
5 | Быкаў Арцём | 1 |
пасы | ||
1 | Кісляк Сяргей | 2 |
2 | Бацула Андрэй | 1 |
3 | Клімовіч Уладзіслаў | 1 |