SQL/DB Error -- [You have an error in your SQL syntax; check the manual that corresponds to your MySQL server version for the right syntax to use near 'OPTION SQL_BIG_SELECTS=1' at line 1]
Хвашчынскі Уладзімір | Гульцы | ФК Дынама Мінск
Сезон 2020:
  • 3
  • 120
  • 1
  • 0
  • 0
  • 0
10 Беларусь
Хвашчынскі Уладзімір
30 гадоў, нападаючы

Дата народжання
10 мая 1990 г.
у Бабруйск, Беларусь
179 см/73 кг

  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2011 г. (U-21)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2013 г. (Дынама Мінск)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2016 г. (Дынама Мінск)
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі 2017 г. (Дынама Мінск)
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2018 г. (Дынама Мінск)

Уладзімір Хвашчынскі

  • Выхаванец: Дынама-Брэст
  • Першы трэнер: Шчэгрыковiч Васiль
  • Папярэднія клубы: Дынама-Брэст, ФК Мiнск
  •  

    Уладзімір Хвашчынскі нарадзіўся ў Бабруйску. Аднак так склалася, што займацца футболам пачаў у Брэсце, куды пераехаў з бацькамі ў раннім узросце.



    Футбольная грамадскасць Беларусі даведалася пра юнага форварда у 2008-м, калі аднаго з лепшых бамбардзіраў першынства дублёраў сталі прыцягваць да матчаў асноўнага складу брэсцкага «Дынама».



    У аснове берасцейцаў хлопец зусім не згубіўся. З кожным годам яго гульня станавілася ўсё больш сталай. Стабільна рос і бомардирский спіс Хвашчынскага.



    Паспяховыя выступленні дазволілі Уладзіміру патрапіць у 2011- м у склад зборнай Беларусі на маладзёжным чэмпіянаце Еўропы ў Даніі і заваяваць бронзавыя медалі прэстыжнага турніру.



    У 2012- м Хвашчынскі зайграў яшчэ ярчэй і цалкам заслужана адправіўся на Алімпіяду ў Лондан. Праўда, на поле там так і не выйшаў. Аднак з поля зроку Георгія Кандрацьева, які ўзначаліў неўзабаве нацыянальную зборную Беларусі, не выпаў. У лістападзе 2012 футбаліст дэбютаваў у галоўнай камандзе краіны ў спарынгу з Ізраілем. А ў сакавіку 2013, паразіўшы браму Канады, адкрыў лік сваім галам за зборную.



    Снайпэрскі талент форварда не раз адчувалі на сваёй скуры і мінскія дынамаўцы. Сталічных аднаклубнікаў Уладзімір засмучаў з зайздроснай сталасцю. У выніку, зімой 2013 мінскае і берасцейкае «Дынама » дамовіліся пра трансфер нападніка.

     

    У сезоне-2013 Уладзімір адыграў за «Дынама» больш за 30-ць матчаў, забіў 4 галы і аддаў 3 галявыя перадачы, аднак пачатак наступнага сезона выдаўся не такі абнадзейваючы (5 матчаў у аснове), і ўжо вясной 2014 года Уладзімір адправіўся ў арэнду ў ФК «Мінск», а ў міжсезонні 2015 адбыўся трансфер гульца ў гэтую каманду.

    Аднак, праз год, Уладзімір Хвашчынскі зноў вяртаецца ў «Дынама». Заўзятары і трэнерскі штаб разлічваюць, што гэта вяртанне надасць гульцу новыя сілы і ў поўнай меры раскрые яго снайпэрскі талент.

     

Лепшыя бамбардзіры
галы
1 Шыкаўка Яўгені 6
2 Бахар Iван 5
3 Данiла 2
4 Клімовіч Уладзіслаў 2
5 Гарапеўшак Міха 2
Лепшыя асістэнты
пасы
1 Клімовіч Уладзіслаў 4
2 Бручыч Карла 2
3 Казлоў Міхаіл 2
4 Аляхновiч Эдгар 2
5 Гарапеўшак Міха 1
Турнірная табліца
гульнi ачкi
1 Шахцёр 21 43
2 БАТЭ 21 40
3 Нёман 20 38
4 Тарпеда-БелАЗ 21 34
5 Iслач 21 32
6 Энергетык-БДУ 21 31