Фундатары і партнёры

Фундатары

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аэранавігацыйнаму абслугоўванню паветранага руху «Белаэранавігацыя» з 1996 года забяспечвае кіраванне паветранай прасторай Рэспублікі Беларусь і прапануе патоку паветраных судоў з 100 краін свету эканамічнае, рэгулярнае і бяспечнае аэранавігацыйнае суправаджэнне. Прадпрыемства аб'ядноўвае ў сабе ўсю сістэму аэранавігацыі Беларусі і сетку абласных аэрапортаў краіны, дзе аказвае аэрапортавыя і транспартна-лагістычныя паслугі.

Paritetbank прапануе шырокі пералік фінансавых паслуг фізічным асобам і арганізацыям ужо больш за 20 гадоў. Сёння Банк актыўна развіваецца і працуе з кліентамі ў 26 аддзяленнях па ўсёй Беларусі. Асноўным фокусам на бліжэйшы час з'яўляецца стварэнне сучасных простых рашэнняў для людзей і бізнесу.

Нацыянальны аэрапорт Мінск – галоўная паветраная брама Рэспублікі Беларусь. Ён займае пераважнае геаграфічнае размяшчэнне, бо знаходзіцца на скрыжаванні найбольш значных ліній, якія злучаюць Заходнюю Еўропу і Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД). Аэрапорт з'яўляецца членам Міжнароднага савету аэрапортаў.

Банк Развіцця праводзіць паслядоўную палітыку выбудоўвання адкрытых і празрыстых адносінаў з беларускім грамадствам і імкнецца аказваць максімальнае садзейнічанне вырашэнню сацыяльных праблем. Не толькі фінансавыя і інвестыцыйныя, але і спонсарскія праекты банка накіраваны на развіццё эканомікі краіны і павышэнне якасці жыцця яе грамадзян.

ААТ «Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі 407» - вядучае прадпрыемства ў СНД па рамонце, мадэрнізацыі і тэхнічным абслугоўванні самалётаў Як - 40, Як - 42, Як - 52, Іл -76, Ту - 134 усіх мадыфікацый. Прадпрыемства мае сучасную вытворчую базу на тэрыторыі РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск».

Белтэлекам – сучасная тэлекамунікацыйная кампанія з шматгадовай гісторыяй, персанал якой забяспечвае і развівае важныя для дзяржавы, грамадства, прыватных і карпаратыўных кліентаў тэхналогіі сувязі. Кампанія займае лідыруючую пазіцыю на тэлекамунікацыйным рынку Рэспублікі Беларусь, з'яўляючыся найбуйнейшым аператарам электрасувязі на тэрыторыі нашай краіны.

Белавія – нацыянальная авіякампанія Беларусі са штаб-кватэрай у Мінску, утвораная ў 1996 годзе. Асноўныя рэйсавыя і чартэрныя міжнародныя палёты ажыццяўляе з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск". Кампанія мае 17 прадстаўніцтваў у краінах блізкага і далёкага замежжа, з'яўляецца членам міжнароднай арганізацыі авіяперавозчыкаў - IATA.

ЗАТ Банк ВТБ (Беларусь) працуе на рынку Рэспублікі Беларусь з 1996 года і стабільна ўваходзіць у дзесятку найбуйнейшых банкаў у краіне.

Прыналежнасць да міжнароднай фінансавай групы дазваляе вырашаць задачы любога ўзроўню складанасці, забяспечвае магчымасць фінансавання буйных праектаў і прапанову індывідуальных тарыфаў карпаратыўным кліентам.

Рэнесанс Мінск Гатэль - першы гатэль вядомай міжнароднай гатэльнай сеткі Marriott у Рэспубліцы Беларусь. Гатэль прапануе 267 нумароў розных катэгорый: ад прасторнага, у элегантным еўрапейскім стылі "Стандартнага" нумара (30м2), да вытанчанага Renaissance Penthouse і шыкоўнага Presidential Suite.

Рэнесанс Мінск Гатэль размешчаны ў імкліва развіваючымся дзелавым цэнтры Мінска, і ўсе галоўныя славутасці сталіцы знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад гатэля.

Група кампаній «А-100» - сучасны шматпрофільны холдынг, у склад якога ўваходзіць заснаваная ў 1994 годзе сетка аўтазаправачных станцый.
Асноўны напрамак дзейнасці - рэалізацыя нафтапрадуктаў, спадарожных тавараў, а таксама аказанне шырокага спектру паслуг.
Сёння сетка складаецца з 32 аўтазаправачных станцый, засяроджаных на тэрыторыі Мінска, Мінскай вобласці, Брэсцкага і Магілёўскага рэгіёнаў.

ААТ «Мінскпрамбуд» - адна з самых буйных, тэхнічна аснашчаных і дасведчаных арганізацый Рэспублікі Беларусь, якая ўпэўнена займае вядучае месца на рынку будаўнічых паслуг ужо 70 гадоў. За гады свайго існавання пабудавана больш за 1700 прамысловых аб'ектаў, а таксама аб'екты рэспубліканскага значэння, такіх як МКСК «Мінск-Арэна», МКСК «Чыжоўка-Арэна», ГЦ «Сталіца», плошча дзяржаўнага сцяга і палац Незалежнасці. ААТ «Мінскпрамбуд» ужо больш за 25 гадоў ажыццяўляе будаўніцтва жылых дамоў, парковак і іншых відаў камерцыйнай нерухомасці. «Мінскпрамбуд» - гэта рэпутацыя, правераная часам. «Мінскпрамбуд» - заўсёды надзейна!

Першая Рамесная браварня Хопс. Унікальная для Беларусі міні-браварня вугорскай вытворчасці Zip Technologies, на якой варыцца найлепшае піва ў горадзе! За кошт выкарыстання перадавых тэхналогій і поўнай аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, бровары змаглі дасягнуць значнага павышэння прадукцыйнасці абсталявання, захаваўшы высокую якасць гатовага прадукта. Гадавая прадукцыйнасць браварні складае 350 000 літраў. З адкрыцця, нашымі спецыялістамі было распрацавана і даведзена больш за 20 гатункаў піва, большая частка з іх - крафтавыя. На браварні «Хопс» ужываецца толькі якасная сыравіна: фінскі солад (кампанія Viking), бельгійскія / французскія дрожджы (Fermentis), амерыканскі, аўстралійскі, чэшскі і нямецкі хмель.

У асартыменце ёсць 3 пастаянныя гатункі піва, а таксама 4-5 эксклюзіўныя, звараныя для таго, каб пазнаёміць нашых наведвальнікаў з светам крафтавага піва. Падтрымка санітарнага стану абсталявання  - адзін з самых важных аспектаў якасці піва, усё праходзіць пільны кантроль.

Група кампаній «Белцяжмаш» - адна з вядучых на рынку камерцыйнай нерухомасці Беларусі. Кампанія была заснавана ў 1993 годзе і з тых часоў прайшла доўгі і паспяховы шлях развіцця. «Белцяжмаш» займаецца будаўніцтвам, здачай у арэнду і абслугоўваннем камерцыйнай нерухомасці. Мэта кампаніі - стварэнне гарманічнага і камфортнага асяроддзя для жыцця і бізнесу. ГЦ Globo, бізнес-цэнтр Амега вежа, фітнэс-цэнтр і тэнісныя корты, а таксама многія іншыя аб'екты з'яўляюцца прыкладамі паспяховай працы кампаніі.

A1 - правайдэр тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг у Беларусі. Камерцыйную дзейнасць кампанія пачала 16 красавіка 1999 года, стаўшы першым мабільным аператарам стандарту GSM у краіне. З лістапада 2007 г. уваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Telekom Austria Group, якая з'яўляецца еўрапейскім падраздзяленнем транснацыянальнага холдынгу América Móvil, аднаго з найбуйнейшых сусветных правайдэраў бесправадных паслуг. Да жніўня 2019 г. кампанія вяла аперацыйную дзейнасць пад брэндам Velcom. Абанентамі мабільнай сувязі A1 ў Беларусі з'яўляюцца больш 4,9 мільёнаў чалавек, звыш 1 млн хатніх гаспадарак маюць магчымасць доступу да сеткі фіксаванай сувязі па тэхналогіях GPON і Ethernet ва ўсіх абласных гарадах і большасці раённых цэнтраў. Акрамя таго, A1 прапануе паслугі лічбавага тэлебачання IPTV пад брэндам VOKA, а таксама паслугі захоўвання дадзеных і воблачныя сэрвісы на базе ўласнага дата-цэнтра, аднаго з найбуйнейшых у краіне. У кампаніі працуюць каля 3000 чалавек, а фірмовыя цэнтры продажу і абслугоўвання размешчаны ва ўсіх буйных населеных пунктах краіны.

ЛенінГрад - горад інтэр'ераў. Першы інтэр'ер-цэнтр у Мінску, які сабраў пад адным дахам лепшых гандляроў таварамі для дома, прыладамі дэкору і інтэр'еру, а таксама іншымі таварамі для побыту. У нас прадстаўлены такія групы тавараў як мэбля, сантэхніка, дзверы, плітка, шторы, шпалеры, падлогавае пакрыццё, кухні, бытавая тэхніка і мноства іншых тавараў для рамонту і ўпрыгожавання вашага дома. У цэнтры працуе больш за 140 крамаў шырокага коштавага дыяпазону.

«Еўраопт» - найбуйнейшая раздробная сетка Беларусі. У лютым 2020 года ў холдынгу працавала каля 1000 крамаў «Еўраопт» і «Хіт!». Кампанія ТАА «Еўрагандаль» імкнецца забяспечваць годным выбарам тавараў па даступных коштах і з сучасным гандлёвым сэрвісам пакупнікоў як буйных гарадоў, так і сельскіх населеных пунктаў, што кожны год пацвярджаецца вынікамі прэстыжных конкурсаў.

ТАА "ВІТ-М" - шматфункцыянальны сэрвісны цэнтр грузавых аўтамабіляў поўнага цыклу.

ВІТ-М з'яўляецца аўтарызаванай станцыяй Volvo Trucks і Renault Trucks: адна з трох станцый Volvo Trucks на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і першая сумесная кропка тэхнічнага абслугоўвання брэндаў Renault Trucks і Volvo Trucks на тэрыторыі не толькі Беларусі, але і ўсяго СНД.
Больш за 10 гадоў станцыя паспяхова ажыццяўляе рамонт і тэхнічнае абслугоўванне ўсёй лінейкі імпартных грузавых аўтамабіляў і паўпрычэпаў.
ВІТ-М аказвае паслугі кругласутачна і працуе як з юрыдычнымі, так і з фізічнымі асобамі і ІП.
Пераможца штогадовага конкурсу «Аб'ект года-2016» г. Мінск (у намінацыі «Паслугі аўтасэрвісу»)

«Мостра-груп» - дыстрыбутарскай кампанія, заснаваная ў 1993 годзе, з'яўляецца імпарцёрам сусветных брэндаў на FMCG-рынку Рэспублікі Беларусь. Кампанія абслугоўвае больш за 10 тыс. гандлёвых прадпрыемстваў краіны, штодня апрацоўваючы больш за 5 тыс. замоваў. 70% нашых партнэраў супрацоўнічаюць з намі больш за 7 гадоў. Партфолеа продажаў кампаніі на 95% складаецца з вядомых міжнародных брэндаў. У «Мостра-груп» 7 філіялаў, якія размешчаны ў буйных гарадах рэспублікі. У кампаніі працуе больш за 2 тыс. супрацоўнікаў. Місія «Мостра-груп» - РАЗАМ зарабляем!

«ТУТ и ТАМ Логистикс» - прафесійны правайдэр комплекснага лагістычнага сэрвісу 3PL на рынку Беларусі. Захаванне i складская апрацоўка ажыццяўляюцца на сучасных складскіх плошчах класу «А», 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён у тыдзень, з дасканалым інфармацыйным суправаджэннем прапанаваных паслуг. Дастаўка тавару за 24 гадзіны ў любую гандлёвую кропку Беларусі. Кампанія мае разгалінаваную філіяльную сетку, якая налічвае 8 рэгіянальных крос-докінгавых пляцовак. У ліку партнёраў: буйныя міжнародныя кампаніі, беларускія вендары, раздробныя сеткі і дыстрыб'ютары.

ААТ «Тэхнабанк» - універсальны банк з прыватным беларускім капіталам, які аказвае паслугі прадстаўнікам бізнесу і індывідуальным кліентам з 1994 года.
Банк эмітуе і абслугоўвае карткі сістэм Visa International, MasterCard, Белкарт, з'яўляецца гарантам электронных грошай міжнароднай сістэмы WebMoney Transfer у Беларусі, агентам міжнародных сістэм па вяртанню ПДВ: Global Refund, Premier Tax Free, Tax Card, Innova Tax Free мае шырокую сетку карэспандэнцкіх адносін з краінамі блізкага і далёкага замежжа.

МТБанк з'яўляецца універсальным банкам. Мы паспяхова працуем з прыватнымі кліентамі, а таксама з юрыдычнымі асобамі. Сёння мы ўваходзім у чацьвёрку беларускіх банкаў, якія маюць уласны працэсінгавы цэнтр па абслугоўванню пластыкавых карт. Наш банк абслугоўвае кліентаў у 127 аддзяленнях размешчаных па ўсёй краіне.

Брэнд «CANYON» быў створаны ў Нідэрландах у 2003 г. Сёння прылады CANYON прадаюцца больш чым у 30 краінах па ўсім свеце. Брэнд прапануе шырокі асартымент стылвых, трэндавых мабільных аксесуараў і разумных прылад. Прадукты CANYON ствараюцца з улікам актуальных модных тэндэнцый і дапамагаюць маладым людзям падкрэсліць сваю індывідуальнасць. Брэнд CANYON шырока прадстаўлены на ўсёй тэрыторыі нашай краіны. Гэта аксэсуары для мабільных тэлефонаў і кампутараў, прылады для геймераў, гульнявыя крэслы, а таксама смарт-гадзіннікі і фітнес бранзалеты. Асартымент CANYON пастаянна абнаўляецца сучаснымі і функцыянальнымі прадуктамі. Брэнд актыўна супрацоўнічае з беларускімі блогерамі і лідэрамі меркаванняў, якія ўжо па вартасці ацанілі якасць і дызайн прылад. CANYON мяняе стылі, але заўсёды застаецца ў трэндзе.

Міжнародны брэнд Prestigio больш за 15 гадоў прапануе шырокі выбар спажывецкай электронікі для дома, адукацыі і бізнесу. Прадукцыя Prestigio: смартфоны, тэлефоны, планшэты на базе аперацыйных сістэм Android і Windows, ноўтбукі, відэарэгістратары, навігатары, а таксама інтэрактыўныя дысплеі і спецыяльнае праграмнае забеспячэнне - паспяхова прадаецца ў 30 краінах свету. Prestigio падтрымлівае імкненне да індывідуальнасці. Слоган брэнду «Жыві па-свойму» перадае свабоду ад стэрэатыпаў і важнасць самавыяўлення. Старанна выбіраючы толькі тыя функцыі, у якіх маюць патрэбу нашы кліенты, мы клапоцімся аб гарантыі якасці прадуктаў і высокім узроўні кліенцкага сэрвісу і тэстуем кожную адзінку тавару, каб забяспечыць найлепшую якасць па разумным кошце.

На беларускім рынку марка AUDI афіцыйна прадстаўлена з 1994 года. Імпарцёрам AUDI AG у Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца ТАА «Аўтасалон-АВ», які на працягу некалькіх гадоў займае пазіцыю лідэра па продажах новых аўтамабіляў класу «прэміум» у Беларусі. На сённяшні дзень у Мінску знаходзяцца два афіцыйных дылера Audi: аўтацэнтр поўнага цыклу «Audi Цэнтр Мінск» (ТАА "Эйс-МОТОРС") і «Audi Сэрвіс Цэнтр Сярова» (ТАА "Аўтасалон-АВ"). Такім чынам, уладальнікі аўтамабіляў Audi маюць магчымасць выбару аднаго з двух сэрвісных цэнтраў з найбольш зручным для іх размяшчэннем.).

ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод" - гэта больш за 65 гадоў гісторыі гадзіннікавай вытворчасці, якія далі магчымасць выпускаць вось ужо многія гады надзейныя, якасныя, гадзіннікі "Луч", якія ідуць у нагу з часам. Захоўваючы традыцыі якасці, мы знайшлі той самы баланс, які дазваляе ўдала спалучаць правераныя часам тэхналогіі з сучаснымі метадамі працы, эксклюзіўнымі распрацоўкамі дызайнераў і канструктараў. Завод валодае поўным цыклам вытворчасці механічных гадзіннікаў. За час існавання на заводзе распрацавалі больш за 20 механізмаў, а мадэляў гадзіннікаў выпусцілі яшчэ больш. "Луч" - гэта гісторыя. Гэта якасць і вывераны дызайн ва ўсіх дэталях. Гэта гадзіннікі, у якіх вы можаце быць упэўненыя ў любую хвіліну.

Першы гандлёвы цэнтр «Карона» быў адчынены 15 жніўня 2006 года ў Мінску па вуліцы Кальварыйская, 24. У двухпавярховым будынку размясціліся гіпермаркет, магазін бытавой тэхнікі, галерэя буцікоў моднай вопраткі, кафэ і рэстаран. Жыхары сталіцы па вартасці ацанілі маштабы гандлёвага аб'екта, велізарны выбар тавараў і паслуг, якасны сэрвіс, і «Карона» даволі хутка атрымала народнае прызнанне.

"Удачник" - сетка крам садовай тэхнікі і электраінструмента была заснавана ў 2002 годзе. Сёння ў яе ўваходзіць 11 крамаў - 4 у Мінску і 7 у іншых гарадах Беларусі: Брэсце, Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Маладзечне і Салігорску.

 

Фабрыка «Камунарка» з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў кандытарскіх вырабаў у Рэспубліцы Беларусь. Яна ўваходзіць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам». Уладальніцкі нагляд ажыццяўляе ДУ «Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама»

Напэўна, кожнаму з нас даводзілася любавацца ажурныя металічных ферм і арак, якія перакрываюць пралётныя збудаванні мастоў, тонкімі ніткамі бэлечных мастоў, эстэтыкай гарадскіх транспартных развязак на нашых дарогах. Большасць з іх створана найбуйнейшым прадпрыемствам краіны, якая выконвае працы па будаўніцтве мастоў і пуцеправодаў на аўтамабільных дарогах, - ААТ "Мостабуд".

«Слаўная» - прапануе абсалютна натуральную ад прыроды пітную ваду, збалансаваную і бяспечную для здароўя. Завод па здабычы артэзіянскай вады «Слаўная» знаходзіцца ў экалагічна чыстай мясцовасці ў 170 км ад Мiнску, у а.Асавец Любанскага раёна. У вытворчасці вады выкарыстоўваецца сучасная сістэма ачысткі, якая захоўвае 100-адсоткава ўнікальны і першапачатковы склад вады з неабходнымі арганізму солямі і мінераламі. Філасофія брэнду «Слаўная» - гэта захаванне карыснага складу і ўласцівасцяў вады, атрыманых з самога сэрца прыроды, якую мы здабываем, адмовіўшыся ад выкарыстання глыбокай ачысткі (выманне з вады усіх мікраэлементаў) і штучных дабавак. Пітная вада «Слаўная» валодае ўсімі карыснымі мінераламі, неабходнымі для здароўя спартоўцаў.

Інфармацыйныя партнёры

SPORT.TUT.BY – спартыўны інтэрнэт-партал.

Радыёстанцыя «Легенды FM» – гэта музычна-гутарковая радыёстанцыя з рэтра-музыкай 70-х, 80-х, 90-х, якая служыць «мостам» паміж мінулым і сучаснасцю і аб'ядноўвае некалькі пакаленняў слухачоў. Людзі ўсіх узростаў любяць і слухаюць групу Queen і The Beatles, падпяваюць «Машыне часу» і з усмешкай узгадваюць першы танец пад Modern Talking. «Легенды FM» вяшчае ў FM дыяпазоне ў 6 гарадах Беларусі: Мінск - 94,1 FM, Гомель - 94,7 FM, Віцебск - 88,5 FM, Жлобін - 96,8 FM, Салігорск - 98,3 FM, Ліда - 98,7 FM. А таксама online на сайце радыё legendy.by.

Матчы
Турнірная табліца
гульнi ачкi
1 Шахцёр 12 36
2 БАТЭ 12 29
3 Рух 12 24
4 Дынама 12 23
5 Гомель 12 21
6 Віцебск 12 18