"ДЫНАМА"-БДУФК — "ДНЕПР": 28 КРАСАВІКА Ў 18.00
У нядзелю, 28 красавіка, наша жаночая каманда, якая на гэты момант са стоадсоткавым вынікам рушыць па дыстанцыі чэмпіянату краіны-2024, правядзе дамашні паядынак 6-га тура з магілёўскім "Дняпром" (таксама пакуль не губляў ачкоў). Месца сустрэчы — стадыён "Дынама-Юні" па вул. Вышалеская, 4А. Пачатак а 18-й гадзіне. Уваход вольны.
Падначаленыя Юрыя Малеева прымераць белыя майкі і трусы (галкіпер — цалкам у жоўтым).
Суперніц рассудзіць судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Уладзіслаў Вансоўскі (Полацк), памочнікі — Арцём Бондараў (Віцебск) і Глеб Лукашоў (Орша). Чацвёрты — Ігар Абрамаў (Мінск). Інспектар матчу — Міхаіл Лаўскі (Гомель).
Жывы эфір супрацьстаяння запланаваны на Youtube-канале WF Belarus.