Трансферныя навіны

17.03.2016

Мінскае «Дынама» заключыла кантракт з Ягорам Зубовічам

 

 

 

 

 

Сёння мінскае «Дынама» заключыла кантракт з нападаючым Ягорам Зубовічам.

 

Ягор Зубовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1989 года ў г. Узда.

На прафесійным узроўні выступаў за мінскія «МТЗ-РІПА» і «Партызан», жодзінскае «Тарпеда», бабруйскую «Белшыну», наваполацкі «Нафтан». У 2012 годзе заключыў кантракт з ФК «Ягелонія» (Беласток, Польшча), аднак ні аднаго матчу за гэты клуб не згуляў. У арэндзе выступаў за наступныя каманды: «Нафтан» (Наваполацк), «Нёман» (Гродна), ФК «Слуцк».

 

У сезона 2008 выступаў за наш клуб, правёў 5 матчаў.

 

Усяго ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі правёў 214 матчаў, у якіх забіў 52 галы і аддаў 19 галявых перадач.

ФК «Дынама-Мінск» рада зноў вітаць у сваіх шэрагах Ягора Зубовіча і жадае яму высокіх спартыўных дасягненняў у складзе нашага клуба, пацвердзіць і прымножыць свой бамбардзірскі талент!

 

 


 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах