Юбілейны матч супраць Луча.

25.09.2018

Матч супраць Луча стаў юбілейным для некаторых футбалістаў мінскага Дынама.

 

 

 

 

Матч 22-га тура чэмпіянату Беларусі стаў юбілейным адразу для траіх футбалістаў мінскага «Дынама».

Філіп Іваноў правёў свой соты матч на вышэйшым узроўні ў кар'еры. Сваю кар'еру «Філ» пачаў менавіта ў нашым клубе. Затым былі «Гомель», СКВІЧ, берасцейкае «Дынама», «Віцебск», «Шахцёр», «Крумкачы» і ў гэтае міжсезонне Іваноў вярнуўся дадому. За сто матчаў у кар'еры Філіп забіў 12 галоў і аддаў 15 галявых перадач.

 

 

Ураш Нікаліч правёў пяцідзесяты матч у рамках нацыянальнага першынства Беларусі. Сербскі паўабаронца прыйшоў у каманду ў 2016 годзе і за забіў 6 галоў і аддаў 9 галявых перадач.

 

 

Для Раман Бегунова матч супраць «гадзіньшчыкаў» стаў стопяцідзясятым у рамках чэмпіянату краіны. З 2012 па 2015-ы год Рома выступаў за футбольны клуб «Мінск», а ўлетку 2015 года перайшоў у мінскае «Дынама». За гэты прамежак часу Бегуноў прыняў удзел у 63-х матчах чэмпіянату, у якіх забіў 2 галы і аддаў 4 галявыя перадачы.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах