Трансферныя навіны

11.02.2019

Сейду Яхая падпісаў кантракт з ФК «Дынама-Мінск».

 

 

 

 

Сёння кантракт з мінскім «Дынама» падпісаў добра вядомы заўзятарам паўабаронца з Ганы - Сейду Яхая. Гулец прыйшоў на правах вольнага агента, пагадненне разлічана да канца сезона-2019.

Упершыню Сейду Яхая з'явіўся ў нашым клубе ў лістападзе 2017 года і з першых матчаў трывала заваяваў месца ў аснове і ў сэрцах заўзятараў. Паўабаронца адразу звярнуў на сябе ўвагу спецыялістаў сваёй надзейнай гульнёй.

У мінулым сезоне Яхая стаў самым гуляючым футбалістам мінскага «Дынама». Ён правёў на полі 3284 хвіліны ў 36 матчах ва ўсіх турнірах, у якіх клуб прымаў удзел. Забіў 1 гол і аддаў 2 галявыя перадачы.

Папярэдні кантракт ганскага легіянера з «Дынама» скончыўся 31 снежня 2018 года, і ён прыняў рашэнне расстацца з нашым клубам.

Аднак, у клуба і гульца захавалася зацікаўленасць у супрацоўніцтве, і ў выніку Сейду Яхая вяртаецца ў мінскае «Дынама»!

ЗАТ ФК «Дынама-Мінск» вітае Сейду Яхая ў шэрагах клуба і жадае яму працягваць радаваць звўзятараў і спецыялістаў сваёй яркай, запамінальнае гульнёй!

З вяртаннем, Яхая!

 


 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце

punser20074

12.02.2019 у 9:28

Чрезмерно рад этому чуваку!!!) Предлагаю Динамо играть по старой схеме, с тремя ценрдэфами. Если переходить на 4, то от Шитова и Наваловского будет мало пользы в поддержании атак, но им нужны сменщики на ротацию. Ну и неплохо бы хорошего центрального защитника взять, главное опытного. Ничего не имею против Швецова и Чижа, но они все ещё молоды и им удобнее играть все таки рядом с этаким "столпом" надёжности, с Галовичем было хорошо, с Сачивко. По поводу атаки: тут все парни неплохие, креативные, возможны варианты и в 3 и в 2 и в 1-го. Можно оставить Гуренковский вариант, главное, чтобы сыгрались. За опорную зону я спокоен.

sergio s 958

11.02.2019 у 12:02

класс!!!!!!

laskin7226

11.02.2019 у 11:52

Отлично!
Навіны па тэгах