Трансферныя навіны

Мінскае «Дынама» заключыла кантракт з Андрэем Залескім
Сёння мінскае «Дынама» заключыла кантракт з абаронцам Андрэем Залескім.
Андрэй Залескі - ураджэнец горада Навагрудак. Займацца футболам пачаў у ДЮСШ горада Ліды. Першым трэнерам быў В. Ю. Янчаускас.
Прафесійную кар'еру Андрэй пачаў у мінскім «Дынама» у 2008 годзе, выступаў за дубль. 7 верасня 2008 г. дэбютаваў у асноўным складзе ў матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі «Белшына» - «Дынама» - 2:0, на 59-й хвіліне выйшаўшы на замену.
А ў сезоне 2009 дэбютаваў і ў чэмпіянаце Беларусі. Адбылося гэта 27 верасня 2009 года. Мінскае «Дынама» прымала мікашэвіцкі «Граніт» і выйграла 1:0. Залескі адыграў 86 хвілін і быў заменены за 4 хвіліны да канца матчу.
Правёўшы два сезона ў арэндзе ў клубе «Бяроза-2010» Залескі быў ізноў закліканы пад сцягі асноўнага складу мінскага «Дынама» і ў сезоне 2014 года правёў за наш клуб 19 матчаў у чэмпіянаце Беларусі і кваліфікацыі Лігі Еўропы.
У канцы 2014 пакінуў «Дынама» па заканчэнні кантракту. У далейшым выступаў у ФК «Слуцк» і «Дынама» (Брэст).
Усяго ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі згуляў 124 матчы, у якіх забіў 1 гол і аддаў 7 галявых перадач.
Вітаем Андрэя Залескага ў нашых шэрагах і жадаем яму высокіх спартыўных вынікаў у складзе мiнскага «Дынама»!
Калі Вам спадабаўся гэты артыкул, падзяліцеся ім з сябрамі:
Каментарыi
Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце