Дынама выходзіць у 1/2 фіналу Кубка Беларусі

04.04.2015

Мінскае «Дынама» выйграе ў Віцебска і выходзіць у ½ фіналу Кубка Беларусі

 

 

 

 

 

 


 

 

 

 

 



За паўгадзіны да пачатку матчу ў Віцебску прайшоў ці то дождж са снегам, ці то мокры снег, але як бы там ні было, але і без таго не лепшага выгляду газон віцебскага ЦСК прыняў зусім ужо пануры выгляд.



Супраць чакання раскіслае поле не стала перашкодай для каманд і матч атрымаўся цікавым і баявым. Ва ўсякім выпадку, заўзятары не маюць права наракаць на адсутнасць відовішчнасці матчу, тым больш па прычыне стану газона.

Гаспадары дык наогул пачалі гульню з вельмі вялікім жаданнем, імкнучыся прэсінгаваць гасцей, дзе толькі можна, выбухаючы контратакамі пры любой магчымасці.
Аднак першы ж удар гасцей па браму «Віцебска» стаў галявым: Бангура ад цэнтральнага кола выканаў перадачу да лініі штрафной, дзе Расадкін скінуў мяч пад удар Бечыраю і Фатас метраў з 18-ці трапна прабіў у далёкі кут.


 

Да гонару гаспадароў яны ніколькі не стушаваліся і, працягваючы гуляць другім нумарам, раз за разам шукалі свае шанцы ў контратаках, якія, трэба прызнаць, у віцебчукоў атрымліваліся нядрэнна.
«Дынама», вялікую частку часу валодаючы мячом і маючы прыкметную тэрытарыяльную перавагу, і так і гэтак спрабавала ўзламаць эшаланаваную абарону гаспадароў. Але ні пазіцыйныя атакі, ні далёкія закіды мяча на форвардаў да пагроз каля брамы Гушчанкі ня прыводзілі.



Гульня актывізаваліся да зыходу паўгадзіны першага тайма. Спачатку Адамавіч ад бакавой лініі прастрэліў у цэнтр брамавай на Расадкіна, але Скітаў ў апошні момант выбіўшы мяч разрадзіў абстаноўку ля сваёй брамы.
У наступнай атацы Удожы абыграў быў двух апанентаў, паспеў аддаць пас на Быкава і Арцём метраў з 25 шчыльна прабіў па цэнтры брамы - Гушчанка мяч злавіў і тут жа адправіў Раджабова ў перспектыўную контратаку, але прарыў маладога футбаліста ніхто з гаспадароў не падтрымаў.


А на 35 хвіліне Паўленка адгукнуўся на прастрэл Золатава, але ўжо вельмі нязграбна - не трапіў па браму з добрай пазіцыі.
«Дынама» да сваіх момантаў паставілася больш рупліва: на 41-й хвіліне ў бел-блакітных атрымалася хуткая атака і адгукнуўшыся на перадачу ўразрэз ад Алега Вераціла навабранец каманды Фатас Бечырай забіў другі гол! Ставім кропку ў матчы
?

 

 

Але ж не, другі тайм пачаўся для мінчукоў з халоднага душу. Арцём Салавей прадраўся праз частакол ног да кута брамавай і пры дапамозе рыкашэту прабіў у блізкую дзявятку брамы Хамутоўскага - 1:2.


Гасцям давялося ўсё пачынаць спачатку.
І ў далейшым гульня пайшла па звыклым з першага тайма сцэнары: гаспадары абаранялася вялікімі сіламі і спадзявалася на контратакі, «Дынама» валодала тэрыторыяй, мячом, але не ініцыятывай - да небяспекі каля брамы Гушчанкі не даходзіла, хаця госці выглядалі цікавей, больш майстравіта за гаспадароў.

Зыход матчу мог вырашыць адзіны гол у асноўны час. За 10 хвілін да канца другога тайму выпаў шанец Алегу Вераціла, але ўдар абаронцы левай нагой з добрай пазіцыі непрыемнасцяў гаспадарам не даставіў.
«Віцебск» мог схіліць шалі на сваю карысць на 87-й хвіліне, калі тройчы запар за 1,5 хвіліны падаваў кутні. Але ніякай карысці са «стандартаў» гаспадары не атрымалі.

Заўзятараў чакалі 30 хвілін дадатковага часу.
Яго пачатак стаў супрацьлегласьцю пачатку другога тайму. Удожы ў першай жа атацы зарабіў кутні, яго падачы абарона "Віцебска" дала рады, але вось другім тэмпам мінчукі ўсё ж дабіліся свайго, гэта Фатас Бечырай, злавіўшы ў гэты дзень кураж, прыгожа перакінуў мяч праз Гушчанку і запісаў на свой рахунак трэці гол
!

У адказ "Віцебск" чакана пайшоў ва-банк і стаў даволі-такі сур'ёзна пагражаць браме гасцей. Ва ўсякім выпадку, прынамсі, у двух эпізодах абарона «Дынама» разгубілася. Але і толькі.

Матч так бы і завяршыўся, але другая жоўтая картка Алега Вераціла на 109-й хвіліне абвастрыла інтрыгу да мяжы. Ці здолее "Віцебск" за рэшткавыя 11 хвілін скарыстацца лішнім гульцом у сваіх шэрагах?
І вось ужо на 115-й хвіліне Васіль Хамутоўскі ратуе каманду, пераводзячы мяч на кутні пасля ўдару Краўчанкі пад ашэстак! Праз хвіліну Хамутоўскі парыруе яшчэ адзін, як кажуць, "мёртвы" мяч, калі нікім не прыкрыты Кашэўскі ва ўпор расстрэльваў браму «Дынама».

Душан Угрын, бачачы, што абарона «Дынама» прытамілася, і памылка стала ісці за памылкай, падняў з запасу Максіма Вітуса, але атакі на браму «Дынама» ішлі хваля за хваляй і абаронца папросту не паспеў выйсці на поле, каб дапамагчы партнёрам!

«Дынама» выйграе ў Віцебску і становіцца першым паўфіналістам Кубка Беларусі.

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах