Aлег Вераціла: Дынама - моя душа!

18.06.2015

Aлег Вераціла каментуе вынік матчу

 

 

 

 

Цяжкі матч выдаўся для нашай каманды сёння. Заўзятары патрабавалі перамогі ў такі дзень. Усё ж такі мы яе дамагліся. Даціснулі ў канцы случчакоў. Дзень нараджэння клуба, каму як не Алегу Вераціле задаць некалькі пытанняў пра матч, у такі дзень? Алег ўсё жыццё правёў у нашым клубе і з'яўляецца нашым выхаванцам!

Алег, як каманда настройвалася на матч, ведаючы, што сёння клуб адзначае дзень нараджэння?
- Настройваліся толькі на перамогу. У такім матчы па іншаму быць не можа. Хацелася перамагчы, парадаваць заўзятараў і сябе ў тым ліку.

Першы тайм, мякка кажучы, каманда правяла зусім несамавіта. У чым прычына?
- Шмат спешкі прысутнічала ў дзеяннях. Хацелі хутка забіць, але не атрымлівалася. Спешка ў дзеяннях замінала моцна. Кантролю мяча як такога не было. Шмат чаго не атрымлівалася. Чыста фізічна было цяжка, але ў перапынку настроіліся і змаглі пераламіць ход матчу.

Чаму было цяжка фізічна?
- Не ведаю ... Крышачку цяжкаватае поле было для нас.

 

Размова ў перапынку была жорсткай?
- Так ... Пагутарылі добра затое. Вынік быў бачны на полі пасля.

Першы гол сёння прынёс прыстойныя страты для Сушы-Хаўс і бязмежную радасць для заўзятараў. Самі задаволеныя, што зрабілі жыццё сённяшніх наведвальнікаў крышачку шчаслівей?
- Заўсёды прыемна, калі мы радуем заўзятараў, калі дорым ім хоць невялікі, але падаруначак. Сёння мы зрабілі іх больш шчаслівымі. І заўзятарам прыемна і нам добра!

Мінскае Дынама сёння адзначыла сваё 88-годдзе. Ты ў нашым клубе ўсё сваё спартыўнае жыццё. Скажы, што для цябе Дынама?
- Мінскае Дынама - гэта душа мая. Тут вырас я, тут стаў я футбалістам. Гэты клуб многае дадаў у маім жыцці. Тут - усё для мяне роднае. Я рады, што гуляю за гэты клуб і працягваю гуляць.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах