Дынамаўцы выкліканыя ў маладзёжную зборную Беларусі.

09.03.2016

Ігар Кавалевіч назваў гульцоў, выкліканых на міжнародны таварыскі матч супраць зборнай Польшчы U-21.

 

 

 

 

Папярэднічаць таварыскаму матчу будзе збор маладзёжнай зборнай, які пройдзе ў Кобрыне з 21 па 25 сакавіка, пасля чаго наша дружына адправіцца ў горад Влоцлавек, у якім адбудзецца спарынг.

Матч пройдзе 26 сакавіка на стадыёне «Stadion Piłkarsko-lekkoatletyczny» і пачнецца ў 16.00 па беларускім часе.

Усяго трэнерскі штаб выклікаў 20 футбалістаў, у тым ліку трох прадстаўнікоў мінскага «Дынама»: абаронцу Сяргея Карповіча, паўабаронцу Яраслава Яроцкага і выступаючага за ФК «Гарадзея» на правах арэнды абаронцу Сямёна Шасцілоўскага. Таксама пад сцягі зборнай выкліканы Мікіта Корзун, які 1га лютага перайшоў з нашага клуба ў кіеўскае «Дынама».

 

Цалкам са спісам футбалістаў, выкліканых на збор моладзёжнай зборнай для ўдзелу ў матчы са зборнай Польшчы U21, вы можаце азнаёміцца тут.

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах