Тыдзень турэцкага збору завершаны.

20.02.2020

Работа працягваецца.

 

 

 

 

 

20-га лютага. Тыдзень збораў у турэцкім Белеку праляцеў незаўважна. Здавалася б, яшчэ ўчора мы толькі прызямліліся ў Антальі, правялі першую трэніроўку на тэрыторыі гатэля «Sueno», а ўжо пражылі сем дзён інтэнсіўнага працоўнага рэжыму.

Трэніравальны працэс праходзіць выдатна. Вядома ж, хлопцам цяжка, бо нагрузкі ніхто не адмяняў. Так, бегавая праца, як і наш серыял «Бег» ужо ў мінулым, але Андрэй Калеснікаў (трэнер па фізічнай падрыхтоўцы) заўсёды ўмее даць гульцам набор цікавых і цяжкіх практыкаванняў для развіцця і падтрымання фізічнай формы. Чаго толькі варта адна сілавая трэніроўка, якая адбылася некалькі дзён таму…

 

 

Зрэшты, хлопцы спраўляюцца і трымаюць нагрузку. Тым больш, зразумела, вялікую частку часу каманда прысвячае працы з мячом і наладжванню гульнявых сувязяў.

Самае галоўнае ў любой справе - атмасфера ўнутры калектыву, і варта адзначыць, што ў гэтым годзе яна як ніколі пазітыўная. Трэнерскі штаб, персанал, каманда - усе працуюць плячыма да плячыма і ў цяжкі момант падтрымліваюць адзін аднаго добрым словам альбо добрай жартам.

Дынамаўцы згулялі супраць эстонскага клуба «ФКІ Левадыя», а ў пятніцу і ў суботу нас чакаюць паядынкі супраць маскоўскага «Дынама» і «Зеніта» з Санкт-Пецярбурга. Будзе цікава.

Сёння ж наша каманда змяніла месца пражывання і перамясцілася ў гатэль «Rixos», дзе і будзе знаходзіцца да канца другога ВТС.

А мы нагадваем, што больш падрабязна за ходам міжсезоння можна сачыць у нашых сацыяльных сетках, падпісвайцеся.

 

http://vk.com/fc_dinamominsk

http://instagram.com/fcdinamominsk

https://www.youtube.com/channel/UCJlKPrqa9i4hFmtmZQZYc3Q

https://t.me/fc_dinamominsk

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах