Дзінка Трэбоціч: "Галоўнае, што мы выканалі сваю задачу".

27.06.2019

Пасляматчавы каментар ад Дзінка Требоціча.

 

 

 

 

 

Наколькі цяжка сёньня было гуляць тут, на гэтым газоне?

- Так, гэта было вельмі цяжка. Зараз мы трэніруемся на натуральным газоне, прыехалі сюды - тут сінтэтыка, але гэта не звычайны «пластык», пакрыццё вельмі цяжкае, на ім цяжка гуляць, яно сухое, ворса практычна няма, і мяч не можа хутка рухацца, усё адбываецца даволі павольна. Так, было цяжка, але самае галоўнае, што нашу задачу мы выканалі і прайшлі ў наступны раўнд.


Раней сутыкаўся з такімі палямі?

- Так, у маёй кар'еры бывала такое. Але трэба разумець, што гэта звычайныя рэчы для каманд другога-трэцяга дывізіёнаў, тут менавіта так, хоць і не паўсюль. Мы павінны адаптавацца да любых умоў і не шукаць апраўданняў. Паўтаруся, галоўнае, што мы выканалі пастаўленую задачу і выйшлі ў 1/8 фіналу.


Што па першым тайме? Было вельмі цяжка.

- Так, згодзен, але паглядзіце - сапернік гуляў вельмі нізка. Яны спрабавалі рабіць нейкія рухі, калі мы гублялі мяч, але ў асноўным - шчыльна абараняліся, было цяжка знайсці гульцоў паміж лініямі. Мы спрабавалі дзейнічаць навесамі, але абарона гуляла добра. У суперніка былі некалькі нядрэнных момантаў, і нам сапраўды пашанцавала, што яны іх не рэалізавалі. Але адразу ж пасля перапынку нам удалося забіць - гэта было вельмі важна.


Сёння на полі дэбютавалі Дземчанка (16 гадоў) і Ложкін (17 гадоў) - што скажаш пра іх?

- Вы ведаеце, што шмат часу я трэніраваўся з дублем, і я ведаю гэтых хлопцаў. Гэта адораныя, таленавітыя хлопцы. Яны - будучыня клуба, калі вы сочыце за гульнямі дубля, то ведаеце, як выдатна яны выступаюць. Яны павінны вельмі шмат працаваць зараз, каб стаць яшчэ лепш. Паўтаруся, яны - будучыня клуба
.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Футбол у свеце
Навіны па тэгах