Трансферныя навіны.

19.07.2017

Двое футбалістаў мінскага Дынама сыходзяць у арэнду.

 

 

 

 

Кантракт з мінскім «Дынама» падпісаў Іван Прахарэнка. 19-гадовы абаронца з'яўляецца выхаванцам нашага клуба і першы круг сезону 2017 правёў за дублюючы склад. Таксама Іван згуляў у кубкавым матчы супраць «Чысці». З сённяшняга дня Прахарэнка адпраўлены ў арэнду ў футбольны клуб «Луч» (Мінск, Д2). Тэрмін арэнды - да канца сезона. У бягучым сезоне Прахарэнка згуляў у дзесяці матчах і вызначыўся адной выніковай перадачай.

 

 

 

 

Разам з Іванам Прахарэнкам ў сталічным «Луч» таксама будзе выступаць і галкіпер Максім Плотнікаў, які таксама першы круг чэмпіянату адгуляў за дубль і сгуляў у Чысці. У бягучым сезоне Плотнікаў згуляў у адзінаццаці матчах, чатыры абараніў на нуль і прапусціў дзесяць мячоў.

 

Тэгі: Сезон-2017

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах