Трансферныя навіны

14.12.2015

Мінскае «Дынама» заключыла кантракты з Юрам Астравухам і Валерам Жукоўскім

 

 

 

 

Сёння мінскае «Дынама» падпісала кантракты з абаронцам Юрам Астравухам і паўабаронцам Валерам Жукоўскім.

Юры Астравух нарадзіўся 21 студзеня 1988 года ў г.Ліда.
Выхаванец лідскай ДзЮСШ.
Прафесійную кар'еру пачаў у ФК «Ліда» (Мінск) у 2005 годзе.
Выступаў за каманды БАТЭ, «Савіт», «Белшына», «Тарпеда-БелАЗ», «Ведрыч-97», ФК «Мінск».
Чэмпіён Беларусі 2007 і ўладальнік Суперкубка Беларусі 2013 года.
C 2009 па 2011 выступаў за маладзёжную зборную Беларусі U-21, у складзе якой стаў бронзавым прызёрам маладзёжнага чэмпіянату Еўропы 2011.
У чэмпіянаце Беларусі 2015 Юры Астравух выступаў у складзе ФК «Мінск», адыграўшы 25 матчаў, забіў 4 галы, аддаў 3 галявыя перадачы.

 



 
Валер Жукоўскі нарадзіўся 21 траўня 1984 года ў г.Ліда.

Выхаванец лідскай ДзЮСШ.
Прафесійную кар'еру пачаў у ФК «Ліда» (Мінск) у 2005 годзе.
Выступаў за каманды «Белшына», «Шахцёр», «Гомель», «Нафтан».
У чэмпіянаце Беларусі 2015 Валер Жукоўскі выступаў у складзе ФК «Нафтан», адыграў 25 матчаў у якіх забіў 5 галоў і аддаў 13 галявых перадач, стаўшы лепшым асістэнтам чэмпіянату Беларусі-2015.
Валер Жукоўскі - уладальнік Кубка Беларусі 2011/12 і двухразовы фіналіст Кубка Беларусі. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі 2007.

 



ФК «Дынама-Мінск» рады вітаць у сваіх шэрагах Юрыя Астравуха і Валера Жукоўскага! Зычым футбалістам дасягнуць высокіх спартыўных дасягненняў у складзе нашага клуба.

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах