Трансферныя навіны

22.07.2016

Апошнія трансферныя навіны

 

 

 

 

Сёння кантракты з мінскім «Дынама» падпісалі наступныя футбалісты:

Украінскі нападаючы Яўген Буднік, які праходзіў прагляд у нашым клубе на працягу апошняга часу, будзе выступаць за «Дынама» на правах арэнды да 31 снежня 2016. Папярэдні клуб: «Ворскла» (Палтава, Украіна)

 


Абаронца Сяргей Канцавы, раней ужо выступаўшы за наш клуб.

 


З арэнды ў ФК «Мінск» адкліканы абаронца Сяргей Карповіч.

 


Усе гэтыя футбалісты будуць заяўлены за наш клуб для ўдзелу ў матчах 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы «Вайводзіна» (Нові Сад, Сербія) - «Дынама-Мінск».


Яраслаў Яроцкі на правах арэнды да канца сезона будзе выступаць за ФК «Нёман» (Гродна).

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце

itarakanov48

23.07.2016 у 17:21

Нормально пока.