Трансферныя навіны

12.07.2016

Трансферныя навіны мінскага «Дынама»

 

 

 

 

Сёння па ўзаемнай дамоўленасці скасаваны кантракты з Віктарам Геневым і Ненадам Адамавічам.

Віктар Генеў падпісаў кантракт з нашым клубам 13 лютага 2016 года, але за гэты перыяд згуляў толькі ў двух афіцыйных матчах, правёўшы на полі 80 хвілін.


Ненад Адамавіч падпісаў кантракт з «Дынама» 8 ліпеня 2013 года і за тры гады правёў за наш клуб 124 матчу ў розных турнірах, у якіх забіў 24 галы. Гэта лепшы вынік сярод усіх легіянераў, якія выступалі за мінскае «Дынама».


ФК «Дынама-Мінск» дзякуе Віктара Генева і Ненада Адамавіча за супрацоўніцтва і жадае далейшых поспехаў у футбольнай кар'еры.
 

***


На прагляд у мінскае «Дынама» прыбыў нападаючы зборнай Ганы-U23 Абедэль Латыф Амаду, апошнім клубам якога быў самы тытулаваны клуб Ганы «Асантэ Катака».

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах