Мінскае «Дынама» завершыла другі збор.

25.02.2015

Мінскае «Дынама» завершыла другі збор.








Мінскае «Дынама» правяло сёння апошні, з чатырох запланаваных кантрольных матчаў на другім вучэбна-трэніровачным зборы ў Белеку.
Дынамаўцы сустракаліся з прадстаўніком расійскай Прэм'ер-Лігі - ФК «Уфа».
Матч завяршыўся ўнічыю - 3:3.
Заўтрашні дзень каманда правядзе ў дарозе па маршруце Анталія - Стамбул - Мінск. А ўжо другога сакавіка бел-блакітныя зноў выправяцца ў Белек, на завяршальны, трэці вучэбна-трэніровачны збор.



Галоўны трэнер мінскага «Дынама» і гульцы клуба так пракаментавалі вынікі збору і матчу з уфімцамі.

Душан Угрын:
Мы хацелі выйграць гэтую гульню, але мы запланавалі і шмат замен у гэтым матчы. Безумоўна, у канцы трэба было згуляць больш сабрана. Згуляць лепш.
На гэтым зборы мы добра папрацавалі. У першы тыдзень збору мы яшчэ шмат працавалі над фізічнымі кандыцыямі, далей - рабілі націск на тактыку, пачаліся гульні. У кожным матчы мы праводзілі шмат замен, давалі гуляць шматлікім футбалістам. А калі шмат замен - каманда не гуляе стабільна.
Я ўстрымаюся пакуль публічна даваць ацэнкі гульцам, у тым ліку і маладым - наперадзе яшчэ шмат працы.

Сяргей Канцавы:
- Цяжка было увайсці ў гульню з другога тайму? Лік вымушаў уфімцаў ісці наперад, адыгрывацца ...
- Заўсёды лепш пачынаць з першых хвілін. «Уфа» - каманда прэм'ер лігі Расіі, сілавая, гуляе ў добры футбол. Праз два тыдні ў іх пачынаецца чэмпіянат. Яны больш гатовыя, чым мы. У нас наперадзе 4 тыдні падрыхтоўкі ... і ўсё роўна крыўдна, што не ўтрымалі перамогу.

- Як у цэлым ацэніш гэты збор?
- 7 гульняў без перамог - нічога прыемнага. Каб наладзіць гульню, камандныя ўзаемадзеянні - у нас яшчэ ёсць час. Наступны збор нам прыйдзецца папрацаваць яшчэ больш сур'ёзна, каб ужо да кубкавага матчу з «Віцебскам» падысці ў максімальнай гатоўнасці!



Чыгозэ Удожы:
- Уда, некалькі слоў пра сённяшні матч і збор ў цэлым ...
- Што казаць? Што 2 мячы забіў? Мы ж не выйгралі ...

- А пра збор што скажаш?
- Мы рыхтуемся, і я думаю з кожным днём, з кожнай гульнёй, з кожнай трэніроўкай мы становімся лепш. Таму мы тут, мы павінны працаваць і паляпшаць нашы поспехі з кожным днём. Вядома, да пачатку чэмпіянату мы будзем гуляць нашмат лепш, чым у гэтай гульні.

- У «Дынама» з'явіліся новыя гульцы. Як наладжваецца ўзаемадзеянне?
- Мы футбалісты і павінны адаптавацца, прызвычайвацца адзін да аднаго. Гэта нармальна.


 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах