Чорная паласа скончылася!

08.11.2019

Дынамаўцы ўпэўнена перамагаюць!

 

 

 

 

 

«Фух, ну нарэшце!» - больш чым ўпэўнены, што менавіта гэтая фраза пранеслася ў галаве большасці заўзятараў мінскага «Дынама», якія сёння сабраліся на галоўным стадыёне краіны. Ды і не толькі ў заўзятараў, вядома, ўсе мы засумавалі па перамогах. Чорная паласа, у якую трапіла наша каманда, моцна сапсавала настрой усім, але сёння можна смела казаць пра тое, што гэта ўжо ў мінулым. Дынамаўцы перамагаюць, і гэта добра!

Галоўнай інтрыгай вечара стала вяртанне на трэнерскую лаўку Сяргея Гурэнкі, які адбыў дыскваліфікацыю. Супадзенне ці не, але менавіта на час адсутнасці нашага галоўнага трэнера каля броўкі і прыйшлася гэтая чорная паласа. Акрамя галоўнакамандуючага ў стартавы склад вярнуўся Максім Плотнікаў, які прапусціў мінулыя пяць гульняў з-за пашкоджання. Велізарная колькасць памылак, невыкананне трэнерскай устаноўкі - усё гэта стала прычынай радыкальнага перакрыя стартавага складу, менавіта так Сяргей Гурэнка растлумачыў адсутнасць у заяўцы Кічына, Гаўрыловіча і Капленкі. Так, сёння каманда зноў выйшла на гульню ў чатыры абаронцы: Швецоў апынуўся на правым фланзк, Лях - на левым, а Чыж гуляў у пары з Галасічам ў цэнтры абароны. Менавіта Аляксандр Чыж і адкрыў лік у сённяшнім матчы, выдатна замкнуўшы навес Пяёвіча з кутняга. Незадоўга да перапынку быў заменены Швецоў, які адчуў недамаганне ...


У другім тайме гульня даволі працяглы час насіла вельмі глейкі характар. Госці мелі некалькі небяспечных момантаў, але дынамаўцы кантралявалі сітуацыю ў абароне, а на 79-й хвіліне Філіп Іваноў павялічыў перавагу мінчцкоў, апынуўшыся ў патрэбны момант у патрэбным месцы. Філіп даслаў мяч у сетку «дняпран» пасля таго, як Даніла магутна прабіў у штангу. А праз яшчэ дзесяць хвілін сваю галявую засуху нарэшце перапыніў Фатаі, усталяваўшы канчатковы лік на табло - пераканаўчая перамога дынамаўцаў з лікам 3:0.


Да завяршэння сезону застаецца ўсяго два матчы, нас чакаюць прынцыповыя супернікі, і мы верым, што да фінальных гульняў каманда падыдзе ў максімальным настроі і поўнай баявой гатоўнасці.

 

Тэгі: Сезон-2019

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах