Рухаемся ў чвэрцьфінал!

03.08.2019

Дынамаўцы перамагаюць зялёна-белых.

 

 

 

 

 

Дынамаўцы крочаць у чвэрцьфінал. Хай гэта было не так проста, як хацелася б, але самае галоўнае - рашэнне пастаўленай задачы, а яна выканана. Хоць і ў дадатковы час, але бела-блакітныя атрымалі важную і заслужаную перамогу. Зараз жа канчаткова наладжваем фокус на другі круг чэмпіянату краіны, а для нас ён пачынаецца ўжо ў гэтую нядзелю. Нам ёсць што адыгрываць.

У сённяшняй вікторыі некалькі характэрных бакоў. Першая, вядома ж, гэта афіцыйны дэбют нашых пачаткоўцаў. І калі Галавіч свой дэбют адсвяткаваў даўным-даўно, то для Кічына, Ятчанкі і Пяёвіча ўсё менавіта так: урачыста, цяжка і афіцыйна.

А было сапраўды няпроста, яшчэ б - 120 хвілін гульнявога часу. Зрэшты, хлопцы з нагрузкай справіліся больш чым годна: і Галавіч, і Кічын, і Ятчанка адгулялі сустрэчу ад званка і да званка, а Валеры і ўвогуле аддаў галявую перадачу пры другім голе. Пяёвіч жа быў заменены ў канцы матчу, і тут самы час сказаць пра другі бок - вяртанне на поле Даніла, які ўпершыню сгуляў пасля траўмы ў першым крузе. Што ж, з вяртаннем, «Дані»! Наш лазарэт становіцца меньш, і дай Бог, каб туды больш ніхто не трапляў.

Упрыгожаннем першага тайма стаў гол Аляксея Гаўрыловіча, як той казаў «у распранальню». Гарматны стрэл патрапіў дакладна ў мэту. Здавалася б, справа зроблена і з лікам 1:0 бела-блакітныя ступяць у ¼ фіналу ... Але Цярэнці Луцэвіч забіў свой гол і зноў - «у распранальню», ужо на 90-й хвіліне.


Што ж, яшчэ «два па пятнаццаць». Як та не было, сваю задачу мы вырашылі даволі хутка: спачатку Зубовіч, які выйшаў на замену, зноў вывеў нас наперад, а на фінішы сустрэчы сваю галявую засуху перапыніў Фатаі. 3:1 - не самая проста, але заслужаная перамога «Дынама». Рухаемся далей!

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах