Дынама правяло кантрольны матч з хабараўскім СКА

06.06.2018

Кантрольны спарынг ў Стайках

 

 

 

 

 

Мінскае «Дынама» запоўніла паўзу ў чэмпіянаце, выкліканую гульнямі нацыянальнай і маладзёжных зборных Беларусі, кантрольным матчам з хабараўскім СКА (Расія, ФНЛ). Матч адбыўся сёння на палях НТБ «Стайкі».

За мінскае «Дынама» згулялі футбалісты асноўнага і дублюючага складаў клуба, а таксама расійскі футбаліст Сямён Фядотаў, які праходзіць прагляд у клубе.


«Дынама-Мінск» - СКА (Хабараўск) - 2:2 (1:0)

Галы: 1:0 - Макась (22, пас - Капленка), 1:1 - Самсонаў (47, з пенальці), 1:2 - Максіменка (63), 2:2 - Салавей (87)

1 тайм: Ігнатовіч, Бегуноў, Сачыўка, Жаўнерчык, Галавіч, Гурэнка, Яхая, Капленка, Нікаліч, Хвашчынскі, Макась.
2 тайм: Ігнатовіч, Астраух, Жаўнерчык (Радзівонаў, 82), Наёк, Лях, Ксенафонтаў, Быкаў, Фядотаў, Лоікаў, Салавей, Іваноў.


Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце