Сёння каманда правяла двухбакоўку.

07.09.2019

Прадуктыўная субота для каманды.

 

 

 

 

 

У чэмпіянаце Беларусі чарговая міжнародная «паўза», аднак гэта зусім не падстава для адпачынку. Сёння каманда ў Стайках правяла даволі прадуктыўную двухбакоўку, якая доўжылася 80 хвілін (два тайма па 40 хвілін).

Хлопцы падзяліліся на дзве каманды, у браме «блакітныя» стаяў малады галкіпер Караткоў, астатняя моладзь адправілася да «белых», якія, намаганнямі Вяргейчыка, хутка адкрылі лік. Галявых момантаў у «блакітных» было больш, але вельмі выдатна ў браме сёння дзейнічаў Ігнатовіч, які некалькі разоў сапраўды выратаваў сваю каманду і здолеў захаваць браму ў недатыкальнасці. «Сінія» мелі выдатны шанц вярнуцца ў гульню, але на 35-й хвіліне Філіп Іваноў ня здолеў рэалізаваць пэнальці. У другім тайме Вяргейчык павялічыў перавагу «белых», а да канца сустрэчы Ксенафонтаў двойчы выдатна ўцёк у контратаку, аформіўшы яшчэ адзін дубль. З лікам 4:0 сёння мацнейшымі былі «белыя».



«Блакітныя» vs «Белыя» - 0:4 (0:1)


«Блакітныя»: Караткоў, Ятчанка, Чыж, Галавіч, Гаўрыловіч, Залескі, Яхая, Аляхновіч, Ф. Іваноў, Біланог, Зубовіч.

«Белыя»: Ігнатовіч, Лях, Халімончык, Радзівонаў, Ксенафонтаў, Капленка, Трэбоціч, Пяёвіч, Кавалёў (Кічын, 44), Фатаі (Кавалёў, 49), Вяргейчык.


 

Тэгі: Сезон-2019

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах