Ігар Шытаў: што заслужылі, тое і атрымалі.

26.10.2019

Пасляматчавы каментар Ігара Шытава.

 

 

 

 

 

Сёння для цябе, мабыць, адзін з самых важных дзён за апошнія месяцы, праўда?

- Так, не без гэтага. Нарэшце цалкам аднавіўся ад атрыманага пашкоджання, спакойна рыхтаваўся да сённяшняга матчу.


Як прайшоў гэты тыдзень?

- Усё нармальна. Я ўжо набегаў такі кіламетраж, што ўсе думкі былі толькі пра тое, каб хутчэй вярнуцца на поле.


Што было самым цяжкім за гэты перыяд «прастою»?

- Аднаўленчы працэс. У цэлым усе працэдуры маглі займаць цэлы дзень.


Без малога, пяць месяцаў без футбола. Нейкі мандраж перад выхадам на поле прысутнічаў?

- Ды не, наадварот - эмацыйны ўздым, усё ж я вяртаюся гуляць у футбол, сама гульня дастаўляе задавальненне.


Што па матчы? Усё адразу ж пайшло не так ...

- Ну так. Здзівіў супернік сваімі закідамі, мы апынуліся да такой гульні не гатовыя. Быццам бы ўсё проста, доўгая перадача, але адразу ж небяспечны момант ... Не павінна такога адбывацца.


Канец сезону, а памылак меньш не становіцца. Як думаеш, чаму?

- Не магу сказаць. Можа быць, багаж стомленасці адбіваецца, але ўсё гэта толькі адгаворкі. Калі мы хочам змагацца за нешта, то такіх памылак быць не павінна ў любым выпадку.


Калі суддзя паказаў на «кропку», што адчуваў?

- Нейкае спусташэнне. Усё самі сабе «прывезлі» сёння, усё з-за сваіх памылак, незразумелых дзеянняў атрымалася так.


Пасля матчу каманду праводзілі свістам ...

- Што заслужылі, тое і атрымалі
.

 

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах