Падвядзенне вынікаў сезону

20.12.2014

Статыстыка сезону 2014

 

 

 

 

Дарагія заўзятары, скончаны чарговы футбольны сезон і набліжаецца да завяршэння год каляндарны. Напярэдадні сыходзячага года мы падрыхтавалі для вас статыстыку футбольнага сезону 2014 года.

Статыстыка ўлічвае матчы кваліфікацыйнага і групавога раўндаў Лігі Еўропы УЕФА, чэмпіянату Беларусі, а таксама адзіны матч у розыгрышы Кубка Беларусі.



Наш клуб у гэтым сезоне правёў рэкордню для сябе колькасць матчаў: 45 (32 - чэмпіянат Беларусі, 6 - кваліфікацыйны этап Лігі Еўропы УЕФА, 6 - групавы этап Лігі Еўропы УЕФА, 1 - Кубак Беларусі). Перад вамі футбалісты, якія больш за астатніх у гэтым сезоне прымалі ўдзел у гульнях.

 

А тут - тыя хлопцы, якія больш за астатніх правялі часу на футбольным полі.

Лепшыя галеадоры сезону.

Галоўныя "падносчыкі снарадаў" гэтага года.

 

Лепшыя бамбардзіры.

 

Агульная статыстыка галоў гэтага сезону.

 

Нашыя брамнікі.

 

Галоўныя парушальнікі сезону. Варта адзначыць і самых дысцыплінаваных футбалістаў: Ігар Варанкоў і Эрнан Фігерэда. Ігар прыняў удзел у 33-х гульнях і адыграў на полі 2168 хвілін. Эрнан Фігерэда выходзіў на поле ў гэтым сезоне 40 разоў, правёў на ім 2086 хвілін. Абодва футбаліста не маюць папярэджанняў.

 

Былі ў гэтым сезоне і выдаленні. Справа абышлася 3-ма чырвонымі карткамі за 45 матчаў і толькі адна з іх - наўпроставая.

 

Агульная статыстыка хатніх і гасцявых гульняў. На здзіўленне сітуацыя практычна парытэтная.

 

Як бачым, статыстыка максімальным чынам падкрэслівае ў чарговы раз тое, што Ігар Стасевіч - сапраўды лепшы футбаліст гэтага сезону!

 

Чакаем працягу!

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах