Бела-блакітная фізкультура ў СШ №41.

21.05.2019

Дынамаўцы пабывалі на ўроку фізкультуры ў сярэдняй школе нумар 41.

 

 

 

 

 

Які ў вас быў самы любімы ўрок у школе? Правільна - фізкультура, асабліва, калі на двары травень, цёплае надвор'е, а заняткі, вядома ж, праходзяць на вуліцы. Тут табе і з мячом можна ўдосталь павазіцца, ды і проста пабегаць, выпусціць пар - ну выдатна ж. На некалькі імгненняў вярнуцца ў дзяцінства падарылі нам магчымасць кіраўнікі сталічнай сярэдняй школы №41, куды мы адправіліся невялічкай дэлегацыяй у панядзелак.

Пабачыўшы нас здалёку, на спартыўнай пляцоўцы тут жа пачаўся радасны гвалт, а не паспелі Сейду Яхая і Аляксандр Ксенафонтаў перасекчы браму школы, як тут жа мясцовыя хлапчукі накінуліся на дынамаўцаў. Хтосьці спяшаўся першым зрабіць сэлф, хтосьці - адбіць «пяць» футбалісту, хтосьці проста абдымаў нашага афрыканца нешта шчасліва распавядаючы яму. «Яха» адказваў узаемнасцю, хоць такая ўвага для яго стала невялікім сюрпрызам:

- Калі я гуляў за «Макабі», у Хайфе візіты да дзяцей былі звыклай справай. Мы ледзь не кожны тыдзень хадзілі ў нейкую школу. Ды і ў Грэцыі было гэтак жа. Тут, у Мінску, я ў першы раз удзельнічаю ў падобнай акцыі. Што магу сказаць? Гэта вельмі выдатна, а самае галоўнае, што мы робім вялікую справу, бо для дзяцей няма нічога найлепшага, чым сустрэча з прафесійным спартсменам. Такі момант, вядома ж, надае матывацыі і жадання займацца яшчэ больш. Вельмі шмат дзяцей, яны такія класныя, я вельмі рады пабываць у гэтай школе і прыняць удзел у акцыі. Спадзяюся, гэты зарад станоўчых эмоцый дапаможа мне ў пятнічным матчы.

Дзесяць хвілін хаосу і толькі гучным сігналам свістка ўдалося навесці парадак на пляцоўцы. Дзеці пастроіліся, ім прадставілі футбалістаў, і апошнія пачалі адказваць на пытанні дзятвы, а яны былі самыя розныя: «А у колькі вы пачалі займацца футболам?», «Ці любіце вы тое, чым займаецеся?», «А ці ёсць у вас сябры з Ганы ў Мінску?»,«А які ваш самы памятны матч?». Нават узроўнем зарплаты цікавіліся школьнікі, ну а чаму б і не?

А ў канцы занятку адбылася доўгачаканая «кулька» - хлопцы падзяліліся на дзве каманды па дзесяць чалавек, удзельнічалі нават дзяўчынкі. Саша Ксенафонтаў проста сабраў хлопцаў у кола і пажадаў усім «сваім» перамагчы, а вось Сейду падышоў да справы вельмі сур'ёзна, вызначыўшы тактычную схему і пазіцыі на полі. Зрэшты, справе гэта не дапамагло - каманда Ксенафонтава адсвяткавала перамогу з лікам 2:0.

Сумесная фатаграфія, аўтографы і запіс у кнігу ганаровых гасцей, на добрую памяць. Галоўнае, што хлопцы засталіся задаволеныя і паабяцалі падтрымаць каманду на матчы супраць «Іслачы». Што ж, падтрымка нам зараз вельмі патрэбна, і яна вельмі важная. Такім чынам, чакаем усіх нашых на «Трактары» у пятніцу!

 


 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах