Нашы ў зборных. Падвядзенне вынікаў адборачнай кампаніі Еўра-2016.

14.10.2015

Чарговыя матчы нацыянальных зборных

 

 

 

 

Падыходзіць да канца чарговая паўза, выкліканая гульнямі нацыянальных зборных. На еўрапейскім кантыненце вызначыліся практычна ўсе ўдзельнікі Чэмпіянату Еўропы 2016 года. На жаль, пройдзе ён без удзелу нашай зборнай і футбалістаў нашага клуба. Час падвесці кароткія вынікі.

Нацыянальная зборная Беларусі свае, магчыма, апошнія гульні гэтага года праводзіла супраць зборных Славакіі і Македоніі. У славацкай Жыліне беларусы, на здзіўленне і на зло многіх, былі мацней за суперніка. Адзіны гол у матчы забіў любімы нашымі заўзятарамі Станіслаў Драгун! Сяргей Паліцевіч з'явіўся на полі на 70-й хвіліне.

 

У матчы супраць зборнай Македоніі наш капітан, нарэшце, з'явіўся ў стартавым складзе. Прыемна, што зборную на гэты матч з капітанскай павязкай выводзіў Станіслаў Драгун. У мінулым Стас быў капітанам нашага «Дынама», а зараз і галоўнай каманды краіны. Сяргей Паліцевіч правёў выдатны матч і адзначыўся двума выдатнымі момантамі для ўзяцця брамы, але, на жаль, забіць Паліцевічу не ўдалося, а матч завяршыўся безгалявой нічыёй. Дарэчы, Сяргей правёў на полі ўвесь матч.

 

Адборачны турнір зборная Беларусі ў сваім секстэце завяршыла на 4-м месцы і набрала 11 пунктаў.
 

 

 

Зборная Чарнагорыі мела тэарэтычныя шанцы не толькі на 3-і радок у сваёй групе, але і на другі, які даваў прамую пуцёўку ў Францыю. Для гэтага камандзе Фатаса Бечырая неабходна было перамагаць лідэраў групы аўстрыйцаў у першым матчы ўік-энда. Як мінімум. Сустрэча мела станоўчы характар ​​для чарнагорцаў: ужо ў першым тайме яны вырваліся наперад. Аўстрыйцы ў дэбюце другога тайма змаглі зраўняць лік, аднак Фатас Бечырай на 68-й хвіліне змог вывесці сваю зборную наперад. Нажаль, утрымаць пераможны лік зборнай Чарнагорыі не ўдалося - незадоўга да завяршэння асноўнага часу матчу аўстрыйцы лік зноў зраўнялі, а ў дадатковы час і наогул забілі трэці мяч, атрымаўшы перамогу 3:2. Бечырай ў той сустрэчы правёў увесь матч.

Матч супраць зборнай Расеі ўжо не меў ніякага турнірнага значэння для Чарнагорыі. А вось расейцам было неабходна перамагаць, чаго зборная Леаніда Слуцкага і дамаглася. Вікторыя з лікам 2:0. Фатас Бечырай адыграў ад званка да званка.

 

Адборачны турнір зборная Чарнагорыі ў сваім секстэце завяршыла на 4-м месцы, набраўшы тыя ж 11 пунктаў.

 

 

Не ўпісваецца ў загаловак навіны выступ Умару Бангура за сваю нацыянальную зборную. Але пра старт кваліфікацыі Чэмпіянату Свету 2018 на афрыканскім кантыненце сказаць варта. Праўда, гаварыць амаль няма пра што. Нацыянальная зборная Сьера-Леонэ скончыла свой цярністы шлях да зорак расійскага мундыяля не паспеўшы яго пачаць: у першым раўндзе кваліфікацыйнага турніру афрыканскія львы не здолелі перайграць нацыянальную зборную Чада. У першым матчы ў гасцях Чад апынуўся мацней 1:0, а ў матчы ў адказ зборная Умару Бангура змагла абыграць суперніка з лікам 2:1. Але забіты гол на чужым полі адкрыў шлях ў другі кваліфікацыйны раунд футбалістам Чада. У абодвух матчах капітан зборнай Сьера-Леонэ правёў на полі ўсе 90 хвілін.

 

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах