Выклік у зборную.

04.10.2015

Футбалісты Дынама выкліканыя ў нацыянальныя зборныя

 

 

 

 

Наступныя футбалісты мінскага «Дынама» выкліканыя ў свае нацыянальныя зборныя.

Як мы пісалі раней, у нацыянальную зборную Беларусі для падрыхтоўкі да матчаў супраць нацыянальных зборных Славакіі (09.10) і Македоніі (12.10), выкліканыя Раман Бегуноў і Сяргей Паліцевіч.

Фатас Бечырай выкліканы ў нацыянальную зборную Чарнагорыі. Чарнагорцам належыць правесці самыя важныя матчы: супраць пераможцаў групы аўстрыйцаў (09.10) і, пакуль, ідучых другімі расейцаў (12.10). Для таго каб заняць другое месца ў групе Бечыраю і кампаніі, несумненна, трэба будзе скокнуць вышэй за галаву, але менавіта ў такіх матчах і паказваецца характар.

Умару Бангура пакліканы ў зборную Сьера-Леонэ для ўдзелу ў кваліфікацыйных матчах Чэмпіянату Свету 2018 году. У першым раўндзе кваліфікацыі камандзе Умару Бангуры маецца згуляць супраць футбалістаў зборнай Чаду. Першая сустрэча адбудзецца 10 кастрычніка.

Мікіта Корзун, Яраслаў Яроцкі і Глеб Расадкін пакліканыя ў размяшчэнне маладзёжнай зборнай Беларусі. «Маладзёжка» працягне барацьбу за адбор на Еўра матчамі супраць туркаў (09.10) і кіпрыётаў (13.10). Таксама ў маладзёжную зборную выкліканыя Сяргей Карповіч і Сямён Шасцілоўскі, якія знаходзяцца ў арэндзе.

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах