Дынамаўцы ў зборных - агляд выступаў.

09.09.2019

Агляд выступленняў нашых футбалістаў.

 

 

 

 

Нацыянальная зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў адборачным цыкле Еўра-2020. У пятніцу на выездзе Белакрылыя у дэбютным матчы Міхаіла Мархеля перамаглі эстонцаў з лікам 2:1. Галамі вызначыліся Мікіта Навумаў і Максім Скавыш. Максім Плотнікаў правёў сустрэчу на лаўцы запасных. Сёння беларусы правядуць таварыскі матч у Кардыфе, паядынак супраць Уэльса пачнецца ў 21:45.

Маладзёжная зборная Беларусі таксама ў пятніцу правяла кантрольны спарынг ў Гарадзеі супраць аднайменнай каманды. Сустрэча завяршылася нулявой нічыёй. Антон Суша правёў на полі другі тайм. У аўторак матчам супраць аднагодкаў з Партугаліі ў Жодзіна беларусы пачнуць барацьбу ў кваліфікацыйным раундзе Еўра-2021, пачатак сустрэчы ў 20:00.

Юнацкая зборная Беларусі U-19 у суботу правяла першы кантрольны спарынг супраць аднагодкаў з Эстоніі, сустрэча завяршылася перамогай Белакрылых з лікам 2:1. У стартавым складзе зборнай выйшлі Глеб Роўда (агуляў 65 хвілін), Раман Давыскіба і Уладзіслаў Ложкін (абодва агулялі 73 хвіліны). Аляксей Фірсаў выйшаў на поле ў перапынку. Дзяніс Шпакоўскі, Данііл Шапко, Мікіта Дземчанка і Аляксандр Лузан не прымалі ўдзел у матчы. Адзначым, што Роўда адкрыў лік у матчы. Сёння ў 17:00 на стадыёне «Трактар» беларусы правядуць другую сустрэчу супраць эстонцаў.

Тэгі: Зборныя

Каментарыi

Для таго, каб пакінуць каментар, неабходна аўтарызавацца на сайце
Навіны па тэгах